Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
1 Валожын
28.11.2017 10:56 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Бывае і так: піў з жанчынай і скраў у яе рогі мужа-паляўнічага

Фота wallpapers.99px.ru.

У лістападзе следчыя валожынскага райаддзела Следчага камітэта перадалі пракуратуры для накіравання ў суд справу аб крадзяжы.

Падрабязнасці расказала старшая следчая Валожынскага РАСК Дар’я Мікуліч.

Судзімы 28-гадовы жыхар Валожынскага раёна вызваліўся са зняволення ў ліпені. Працу не знайшоў, выпіваў.

Выпіўка са знаёмай жанчынай у яго зацягнулася на чатыры дні.

У адзін з гэтых дзён прачнуўся ў гаспадыні, бачыць проста над сабой рогі. Муж жанчыны працаваў у лясніцтве, і трафей на дзевяць галін быў яго здабычай.

Госць скраў рогі, але прапажу спачатку не заўважылі.

На другі дзень мужчына скраў іншыя рогі, на дзве галінкі, а таксама захапіў рыбалоўную сетку. Скрадзенае прадаў знаёмаму.

Гаспадыня зноў не заўважала, што нешта знікла. Але неўзабаве яе наведаў сын, які ўбачыў, што зніклі бацькавы рэчы.

Няўдзячнаму госцю пагражае да чатырох год пазбаўлення свабоды.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
28.11.2017 16:47
Альгерд / Вы нічога не пераблыталі? Можа наставіў рогі, а не скраў.
Дадаць каментар
Новае на сайце