Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -2° Ашмяны
Валожын -2° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Здарэнні
Вілейка
5.12.2017 10:05 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Падчас пажару на Вілейшчыне згарэла 35-гадовая жанчына

Фота youtube.com.

Учора ўвечары на пажары ў вёсцы Цынцавічы Любанскага сельсавета загінула 35-гадовая жанчына.

Інспектар групы прапаганды Вілейскага РАНС Надзея Літвіновіч распавяла, што паведамленне пра пажар атрымалі ад сведкі ўчора ў 20:24.

На месца выехалі чатыры брыгады РАНС і хуткая дапамога.

Гарэў драўляны жылы дом. Полымя шугала знутры дома з-пад даху. У выніку дом цалкам выгараў знутры, пашкодзіўся дах.

На пажары загінула 35-гадовая жанчына, сужыцелька гаспадара хаты.

Прычыну пажару высвятляюць.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце