Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Грамадства
Вілейка
6.12.2017 11:21 ,AЎТАР(Ы): намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ільянскай сярэдняй школы Людміла МІКУЛІЧ

Акцыю “Маё здароўе – гэта маё права” правялі ў ільянскай школе

Вось такі атрымаўся калаж

Вось такі атрымаўся калаж.

1 снежня валанцёры роўнага навучання Ільянскай сярэдняй школы імя Грымаця правялі акцыю "Маё здароўе – гэта маё права" у рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.

Яны звярнулі ўвагу на праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі з усяго свету пры рэалізацыі свайго законнага права на здароўе.

Пад час акцыі валанцёры ўручалі вучням, настаўнікам, работнікам школы, бацькам чырвоныя стужкі – афіцыйны міжнародны сімвал барацьбы са СНІДам. 

Старшакласнікі раздавалі стужкі вучням малодшых класаў.

Старшакласнікі раздавалі стужкі вучням малодшых класаў.

На працягу дня выступілі з інфармацыяй: распавялі, што такое ВІЧ, СНІД, як ВІЧ пранікае ў арганізм чалавека, калі нельга заразіцца ВІЧ,пра прафілактыку ВІЧ-інфекцыі.

Напярэдадні падрыхтавалі калаж "Спыніць СНІД. Выканаць абяцанне".

За працай.

За працай.

Валанцёры імкнуліся паведаміць пра тое, што любы чалавек, у любым узросце, незалежна ад месца пражывання і рэлігійных перакананняў можа заразіцца. Толькі веды аб шляхах перадачы і прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі здольныя абараніць ад заражэння.

Фотаздымкі забяспечаныя Людмілай Мікуліч.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце