Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -7° Маладзечна
Вілейка -7° Вілейка
Смаргонь -7° Смаргонь
Ашмяны -7° Ашмяны
Валожын -7° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -7° Астравец
Беларусь
30.11.2017 11:24 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

Стала вядома, як мы будзем адпачываць на Новы год і ўвогуле ў 2018 годзе

Фота fotostrana.ru.

Урадам прынята рашэнне пра перанос працоўных дзён у 2018 годзе, паведамляе прэс-служба ведамства.

Працоўныя дні ў 2018 годзе пераносяцца: з аўторка 2 студзеня на суботу 20 студзеня

Гэта начыць, што на Новы год мы будзем адпачываць цэлыя чатыры дні – з 30 снежня па 2 студзеня (субота – аўторак)

Нагадаем, што тры выходныя мы будзем адпачываць з 23 па 25 снежня 2017 года, калі адзначаецца Раство паводле грыгарыянскага і новаюліянскага календароў. Праваслаўнае Раство ў Беларусі прыходзіцца гэтым разам на нядзелю (7 студзеня).

Таксама працоўны дзень пераносіцца з пятніцы 9 сакавіка на суботу 3 сакавіка (адпачываць будзем з 8 па 11 сакавіка, чатыры дні);

з панядзелка 16 красавіка (17 красавіка – Радаўніца) на суботу 14 красавіка, тут будзе ўсяго тры выходныя – з 15 па 17 красавіка,

працоўны дзень з панядзелка 30 красавіка пераносіцца на суботу 28 красавіка (выходныя 29 красавіка – 1 мая). 9 мая ў 2018 годзе будзе ў сераду.

Прадугледжаны таксама перанос рабочых дзён з панядзелка 2 ліпеня (святы будуць з 30 чэрвеня па 3 ліпеня, чатыры дні) на суботу 7 ліпеня;

з панядзелка 24 снежня на суботу 22 снежня (тры выходныя); з панядзелка 31 снежня на суботу 29 снежня.

Арганізацыям даецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

"Наша ніва".


Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце