Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Эканоміка
8.12.2017 10:54 ,AЎТАР(Ы): Паводле паведамлення аргкамітэта прэміі

Лепшыя прадпрыемствы Маладзечна атрымалі прэмію “Лідар спажывецкага рынку – 2017”

Фота habrahabr.ru.

Цырымонія ўручэння рэспубліканскай прэміі адбылася 5 снежня.

Узнагароду атрымала 45 флагманаў беларускай эканомікі. Сярод іх адзначылі і маладзечанскія кампаніі – ЗАТ “Мала­дзечнамэбля”, ТАА “ОкнаХом”, ТАА “Акдзімол”.

У кампаніі з маладзечанцамі прэмію атрымалі Ваўкавыскае таварыства “Беллакт”, санаторый “Юнацтва”, Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў, Гродзенскі мясакамбінат, гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” і іншыя паспяховыя кампаніі.

Больш за 20 кіраўнікоў і ўласнікаў прадпрыемстваў атрымалі ўзнагароды “Лідар бізнесу” і “Лідар кіравання”.

– Сёння даволі не проста працаваць у рэальным сектары эканомікі ва ўмовах росту канкурэнцыі і рынку. Таму вельмі важна стымуляваць айчынных вытворцаў, знаходзіць лідараў і дэманстраваць іх дасягненні, – сказаў старшыня аргкамітэта прэміі, кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін. – Але і прадпрыемствы не павінны стаяць на месцы. У наш час недастаткова вырабіць якасны тавар, трэба яго яшчэ годна прадаць. Неабходныя нестандартныя маркетынгавыя хады, дакладнае разуменне патрэбаў спажыўца, уменне бачыць новыя магчымасці і, вядома, вера ў сябе.

Лаўрэаты прэміі атрымалі права адзначаць свае тавары спецыяльным знакам – чырвоны ромб, стылізаваны пад элемент беларускага арнаменту.

Сёлета цырымонія ўзнагароджання адбылася ў трэці раз. У планах арганізатараў стварыць на базе афіцыйнага сайта прэміі www.mybest.by партал, на якім спажыўцы змогуць даведацца пра найбольш годныя тавары і паслугі.

Штогадовую рэспубліканскую прэмію “Лідар спажывецкага рынку” заснавала група кампаній “Медыя партнёр” пры падтрымцы Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Лаўрэатаў вызначае экспертны савет, у які ўваходзяць вядучыя прадстаўнікі бізнес-суполак, профільных міністэрстваў і ведамстваў, мас-медыя і навукі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце