Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -7° Маладзечна
Вілейка -7° Вілейка
Смаргонь -7° Смаргонь
Ашмяны -7° Ашмяны
Валожын -7° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -7° Астравец
Эканоміка
Валожын
13.12.2017 08:49 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

"Яны радуюцца кожнаму новаму грыбку": у Валожыне людзі з інваліднасцю вучацца вырошчваць вешанкі

Салома неабходная для вырошчвання вешанак

Салома неабходная для вырошчвання вешанак.

– Вы б бачылі, як радуюцца нашы дзеці, калі з маленькага насення літаральна праз суткі ўжо вырастае прыгожы грыб! – так эмацыйна распавядае аб праекце для маладых людзей з інваліднасцю ў Валожыне кіраўнік ініцыятывы Ларыса Шчарбачэвіч.

“Дзеці” – гэта ўдзельнікі праекта – дзесяць маладых людзей з інваліднасцю. Яны з Валожына і суседніх вёсак. Дзвюм дзяўчатам па 16 год, астатнія – старэйшыя. У цяпліцы на тэрыторыі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў яны вырошчваюць грыбы-вешанкі.

Набылі цяпліцу, саломарэзку, туманаўтваральнік

Мерапрыемствы мясцовай ініцыятывы “Даступная прафесія для моладзі ў сельскай мясцовасці” пачалі ў верасні ў рамках праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”. Праект фінансуе агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Усяго па Беларусі ў межах праекта рэалізуюць 14 ініцыятыў. Адну з іх – у Валожыне.

За працай.

За працай.

Па словах кіраўніка ініцыятывы Ларысы Шчарбачэвіч, адразу планавалі, што ўдзельнікі спачатку будуць вучыцца, а потым зоймуцца практыкай. Аднак фінансаванне крыху затрымалі, таму мусілі адразу і вучыцца, і працаваць.

– Да абеду нашы дзеці вучацца, а пасля абеду выходзяць на вуліцу працаваць, – распавядае Ларыса Уладзіміраўна. – Пад кіраўніцтвам педагогаў яны добраўпарадкуюць цяпліцу, тэрыторыю вакол яе, рэжуць і запарваюць салому, закладаюць міцэліі у мяшкі.

За прадугледжаныя праектам грошы набылі ўсё неабходнае для вырошчвання вешанак – цяпліцу на дзесяць метраў, прафесійную саломарэзку, міцэліі вешанак, спецыяльныя мяшкі, туманаўтваральнік, запарвальнікі саломы, сістэму кандыцыянавання, стэлажы, спецыяльную вопратку. А салому бясплатна выдзеліла прадпрыемства “Сакаўшчына Агра”.

Вешанкі патрэбныя для кулінарных майстар-класаў

Цяпліцу размясцілі на тэрыторыі валожынскага аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, загадчыцай якога, дарэчы, і з’яўляецца Ларыса Шчарбачэвіч. А сам цэнтр – партнёр праекта.

Першыя ўраджаі вешанак ужо збіраюць. Але грыбы не прадаюць. Яны патрэбныя для майстар-класаў па прыгатаванні грыбных страў, якія праводзяць тут жа, у аддзяленні дзённага знаходжання. Таму гаварыць пра тое, што вырошчванне грыбоў-вешанак будзе прыносіць нейкія грошы, пакуль рана.

– Дзеці вучацца, яны задаволеныя. Усім падабаецца, што так хутка з маленькага насення з’яўляецца ўраджай, радуюцца кожнаму грыбку, – распавядае Ларыса Шчарбачэвіч. – Гэтая справа ім па душы і па сілах, бо фізічна не асабліва цяжкая. З навучэнцамі працуюць людзі з педагагічнай і агранамічнай адукацыяй.

Праект разлічаны на сем месяцаў і павінны завяршыцца 31 сакавіка. У канцы праекта маркетолаг ацэніць эканамічную рэнтабельнасць праекта. Спецыялісты складуць бізнес-план. І, калі вырошчванне вешанак прызнаюць рэнтабельным, у Валожыне створаць унітарнае прадпрыемства і ўладкуюць на працу чатырох маладых людзей.

Будуецца цяпліца.

Будуецца цяпліца.

На думку арганізатараў, для Валожына, дзе жыве больш за 80 чалавек з інваліднасцю, гэта патрэбная ініцыятыва. Бо на сённяшні дзень больш за палову з іх знаходзіцца дома: не вучацца і не працуюць. Пэўныя складанасці з працаўладкаваннем такіх людзей на Валожыншчыне ёсць.

Гэтыя праблемы абмяркоўваюць на “круглых сталах”, запланаваных у рамках праекта. У іх удзельнічаюць прадстаўнікі службы занятасці, мясцовай ўлады, супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, людзі з інваліднасцю.

Круглы стол.

Круглы стол.

Канешне, адкрыццё ўнітарнага прадпрыемства – гэта пэўныя цяжкасці, – лічыць Ларыса Уладзіміраўна. – Напрыклад, пакуль цяпліца стаіць на тэрыторыі нашага цэнтра. А калі адкрыюць прадпрыемства, трэба будзе плаціць за арэнду зямлі. Але калі бачыш, як стараюцца хлопцы і дзяўчаты-ўдзельнікі праекта, вельмі хочацца, каб усё атрымалася.

Фота belapdi.org.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце