Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Гараскоп
7.12.2017 11:23 ,AЎТАР(Ы): Марыя УРБАНОВІЧ

Гараскоп на 8-14 снежня

Авен

Вы моцна пагружаныя ў пытанні матэрыяльнага характару, і хоць ваш стан зараз даволі стабільны, вы не можаце разлічваць на гэта заўсёды. Вам трэба перагледзець свае погляды, бо грошы прыходзяць і сыходзяць, любыя матэрыяльныя каштоўнасці часовыя і не дазваляюць вам духоўна развівацца.

Цялец

Чакайце сур’ёзных змяненняў у жыцці. Спачатку гэта можа здацца катастрофай, але на самой справе вынікі вельмі парадуюць. Вы зможаце скінуць з сябе груз непатрэбнай цяжкасці, вызваліцца ад старых догмаў і адкрыць для сябе новы свет.

Блізняты

Вы востра рэагуеце на ўсё, што адбываецца, часта перажываеце з-за дробязяў, часам раздражняецеся з-за рэчаў, на якія ў іншы час нават не звярнулі б увагі. Пастарайцеся сканцэнтравацца на тым, што сапраўды важна, а ўсё астатняе адкладзіце.

Рак

Вам будзе здавацца, што на вашу долю выпала ўжо занадта шмат розных клопатаў. Пацешце сябе, дайце магчымасць супакоіцца. І тады вашы цяжкасці пачнуць сыходзіць і не будуць здавацца такімі ўжо сур’ёзнымі.

Леў

Упэўненасць ва ўласных сілах з кожным днём будзе расці. Адлюстраванне гэтага вы зможаце назіраць і ў павышэнні ўстойлівасці пры зносінах з іншымі людзьмі, і ў магчымасці адбіць любыя нападкі як з боку людзей, так і з боку неспрыяльных жыццёвых сітуацый.

Дзева

Наладзьце сустрэчу для абмежаванага кола людзей, размовы, якія ні да чаго не абавязваюць, дапамогуць узнавіць баланс у вашых бурных эмоцыях.

Шалі

Вы замкнутыя, у вас няма жадання мець зносіны з іншымі людзьмі – з гэтым не трэба змагацца, наадварот, гэта спрыяльны час для таго, каб заняцца самім сабой, разабрацца ў сваіх думках, пачуццях. Гэты стан сам па сабе пройдзе, а вы зможаце паставіць канкрэтныя мэты і ўпэўнена пачаць рухацца па шляху іх дасягнення.

Скарпіён

У вас прыбываюць жыццёвыя сілы, і з кожным днём іх будзе станавіцца ўсё больш. Калі вы прыхварэлі, то цяпер ёсць усе шанцы прыйсці ў норму. У гэты час добра даюцца гімнастыка і энергетычныя практыкаванні. Зараджаюцца новыя ідэі, але больш матэрыяльнай накіраванасці, чым духоўнай.

Стралец

Вельмі станоўчы перыяд. Гэты час дазволіць вам раскрыць свае ўнутраныя сілы, лепш зразумець сябе, свае імкненні і жаданні, развіць ўнутраную энергетыку. У такія моманты можна лёгка падняць самаацэнку, зразумець вялікія ісціны, якія так не проста нам даюцца.

Казярог

Вам прыйдзецца добра папрацаваць, але і карысць будзе немалая. Праўда, вы адчуеце стомленасць. А ўсё ад таго, што вы бераце на сябе больш, чым у рэальнасці можаце зрабіць.

Вадалей

Вас будуць наведваць негатыўныя думкі. І ў гэтым ёсць добры аспект – павышаецца ваша сэксуальнасць, фізічная вынослівасць. Нізкачастотныя энергіі дазволяць вам змагацца з інфекцыйнымі захворваннямі. Можа, у асяроддзі людзей ваш эмацыйны настрой і не знойдзе адабрэння. Але вы на гэты конт не замарочвайцеся.

Рыбы

Калі ў вас сямейныя і любоўныя справы перажываюць не лепшы перыяд, то перагледзьце сваю манеру паводзін з партнёрам. Памятайце, што кожны чалавек мае права на памылку.
Новае на сайце