Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Грамадства
6.12.2017 18:12 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Экспрэс-апытанне: якія мовы варта вучыць у школах?

Фота sociology.net.ru.

Вадзім Бабей, кіроўца:
– Беларускую мову дзецi павiнны ведаць абавязкова! Таксама як i рускую. Што тычыцца замежнай мовы, то гэта рашэнне бацькоў. Я за англiйскую, яна найбольш папулярная ў свеце.
Аляксей Бобрык, вучань:
– У школе я вучу рускую, беларускую і английскую мовы. Вывучэнне гэтых моў абавязковае ў школах. Не лічу вельмі важным вывучэнне французскай, бо на ёй размаўляе менш людзей, чым на англійскай. У школах можна вывучаць кітайскую, якую я самастойна вучу дома. Кiтайская мова няпростая, але гаворыць, што яна вельмi цяжкая, нельга. У ёй вельмi цяжкае напісанне i непрывычнае гучанне.
Ірына Грынкевіч, настаўніца англійскай мовы:
– Нашы дзеці не разумеюць беларускую мову, мне часта даводзіцца перакладаць некаторыя словы 6-гадовай дачцэ. Але вучыць яе трэба. У беларускамоўную школу мы не пойдзем, баюся, будзе складана перакладаць хімію, фізіку і біялогію. А з замежных вучыць трэба англійскую.
Ульяна Малікава, настаўніца англійскай мовы:
– Беларускую, рускую, англiйскую. Кітайскую сама не згадзiлася б вучыць. Лiчу яе цяжкай i не зусiм патрэбнай у будучынi.
Віталь Млечка, прадпрымальнік:
– Найперш у беларускіх школах павінны вучыць беларускую мову. І не два прадметы – мова і літаратура, а матэматыку, фізіку, хімію і іншыя. Ну і англійскую, без яе нікуды. Вельмі шкадую, што ў маёй школе англійскай не было, вельмі складана ў замежных паездках.
Вольга Саюнава, аператар на станцыі "Маладзечна":
– Па магчымасці вывучаць трэба беларускую, рускую і англійскую мовы. Калі ведаеш англійскую – можаш паразумецца ў любой краіне свету.
Надзея Чэбатуль, спецыяліст банкаўскай сферы:
– Беларуская, руская і англійская – для школы дастаткова.    
Новае на сайце