Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
12.12.2017 10:27 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Шакаладная сяброўка, Вожык, Джон Сноў, Тарзан і Боня. Новыя ўдзельнікі акцыі "Мой гадаванец"

Ілона і Боня

Ілона і Боня. Фота забяспечана Ілонай Віннік.

Акцыя "Падарунак гадаванцу" працягваецца. Да 18 снежня вы можаце даслаць фотаздымак свайго хатняга любімца і выйграць падарунак і яму, і сабе. 

Удзельнік № 11. Марта і Вожык. 

Марта піша: "Ніколі не хацелі сабаку, аддаючы перавагу катам. Але вось халоднай вясновай раніцай маленькі камячок кінуўся нам з мужам пад ногі, і так мы сталі собачнікамі. Шчанюк быў названы Вожыкам за сваю шэрасць. Ён вырас, памяняў афарбоўку, але для нас усё роўна застаўся Вожычка, Вожыкам, Ёшкай, хоць староннія вельмі дзівяцца, калі вялікая напалову аўчарка адклікаецца на такое імя. На здымку муж і сабака, а я за кадрам, вяду нашу фоталетапіс.

Удзельнік № 12. 

Ілона і Боня.

- Нашага паўнапраўнага члена сям'і завуць Боня, гэта лабрадор-рэтрывер. Сабаку марыла завесці з самага дзяцінства і вось два гады таму зрабіла сабе такі падарунак. і чаму людзі кажуць, што шчасце не купіш за грошы?!))) Больш адданага, разумнага
і добрага сабаку я яшчэ не сустракала!

Ілона і Боня

Ілона і Боня

Удзельнік № 13

Юля і Шока. Шакаладная сяброўка. 

Удзельнік № 14

Наталля і зусім не Джон Сноў.

- Адразу пасля прагляду "Гульні прэстолаў" у мяне з'явілася мара: чорны калматы сабака, якога я буду зваць Джонам Сноў (гэткі такі прыгажун-ахоўнік). Час ішоў, мара заставалася ўстойлівай марай, пакуль у межах нашых сацыяльных сетак не ўбачыла фатаздымак. Чорнае, калматае, а да чаго ж прыгожае стварэнне!!!! Адразу ж спісалася з гаспадаром і..... Гэта была дзяўчынка... Зусім і не Джон Сноў((( 

Але гэта была расцудоўнейшая спаніэлька з самай незвычайнай мянушкай. Так у маёй сям'і з'явіліся Дзіва!! І гэта сапраўды самае ласкавае, самае добрае, самае найлепшае наша дзіва!!!!

Удзельнік № 15

Наталля і Тарзан.

- Лета...Прыемныя  успамiны....Прыехаўшы да матулi у вёску, я заўсёды iду ў лес па сунiцы, цi грыбы, або проста падыхаць паветрам. Якi там пах...самы салодкi пах - пах дзяцiнства. Нiколi не адстае ад мяне матулiн гадаванец - Тарзан. Мы з iм сябры. Яму шмат гадоў, ён ужо слаба чуе, але прабегчыся па лесе, сунуць нос пад кожны куст, паганяць вавёрак i зайцоў - гэта абавязак Тарзана. Тарзан - любiмы i самы лепшы сабака на ўсiм свеце! Я з лепшым сябрам – Тарзанам.

Вы таксама можаце даслаць на электронны адрас [email protected] сумеснае  фота з вашым сабакам.

Мы разам з вамі выбераым не толькі сімвал Новага года, але і ўручым падарунак, каб было прыемна вам і карысна вашаму сабаку.

Каб стаць пераможцам акцыі, неабходна даслаць адно фота ад аднаго чалавека. 

У акцыі будуць два пераможцы – адзін на выбар рэдакцыі, другі – прыз глядацкіх сімпатый паводле галасавання на сайце rh.by.

Фота прымаюцца  да 18 снежня.

У лісце пазначце сваё імя, прозвішча, населены пункт, нумар тэлефона і некалькі сказаў пра сваё фота і сябе. Фотаздымкі, дасланыя без апісання, да ўдзелу дапускацца не будуць. У тэме ліста абавязкова пазначце "Мой гадаванец".

Большасць з дасланых фотаздымкаў мы размесцім і ў папяровай версіі газеты.

 Усім удачы і перамогі! 

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце