Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
Вілейка
13.12.2017 09:50 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Віляйчанкі напісалі пісьмо ў Адміністрацыю Прэзідэнта з просьбай пабудаваць у Вілейцы новы анкадыспансер

Віляйчанкі напісалі зварот да Прэзідэнта. Фота Аксаны Ярашонак

Віляйчанкі напісалі зварот да Прэзідэнта. Фота Аксаны Ярашонак.

Ад 12 да 18 снежня жыхары Вілейшчыны могуць паставіць свае подпісы пад зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта аб будаўніцтве новага анкадыспансера ў Вілейцы, распавяла "Рэгіянальнай газеце" віляйчанка Жанна Гардынец.

Зварот аб будаўніцтве новага анкадыспансера ў Вілейцы ці яе аколіцах падрыхтавала ініцыятыўная група, якая на працягу некалькіх месяцаў змагаецца за перанос гэтай установы з будынка былой турмы.

У звароце віляйчане адзначылі, што лячэнне хворых на анкалогію ў вілейскім дыспансеры не адпавядае сучасным нормам і ўяўленням пра медыцынскую дапамогу. Пры гэтым звяртаюць увагу, што не маюць ніякаяй асабістай зацікаўленасці і ніякіх прэтэнзій да працы медыкаў вілейскай ЦРБ.

– Подпісы збіраем па горадзе і па вёсках, – расказала "Рэгіянальнай газеце" Жанна Гардынец. – Цешыць, што сустракаем шмат неабыякавых людзей, якія ставяць свае подпісы і гатовыя дапамагчы.

На наступным тыдні зварот накіруюць у адміністрацыю Прэзідэнта.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце