Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Культура
Ашмяны
1.12.2017 16:44 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У ашмянскім музеі гаварылі пра культуру татар

Фота Citydog.by.

У ашмянскім краязнаўчым музеі 24 лістапада правялі імпрэзу "Традыцыі на мове сяброўства", прысвечаную культуры і звычаям татар.

На мерапрыемства запрасілі жыхароў горада.

Пазнаёміць гасцей з гісторыяй і культурай татар на Беларусі прыйшоў старшыня імамаў Дзмітры Радкевіч. Ён распавёў пра звычаі, стравы, святы татарскага народа, падрыхтаваў кніжную выставу.

Вядучыя прыгадалі гістарычныя звесткі, згодна з якімі Ашмянскі павет быў месцам татарскага асадніцтва яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага. Пра гэта нагадваюць геаграфічныя назвы ў ваколіцах Крэва.

А яшчэ ў музеі распавялі, што вёска Бенюны сучаснага Ашмянскага раёна ад 1748 да 1809 года належала Сабалеўскім з татарскага роду.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце