Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
15.12.2017 15:18 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне: ці аказваліся вы ў экстрэмальнай сітуацыі і як знаходзілі выйсце?

Фота SYL.ru.

Наталля Клімёнак, швачка, Маладзечна:
– Неяк адпачывалі ў паляўнічым доміку. Сын парэзаў руку сячкарняй. Завязалі руку бінтам з аптэчкі і паехалі ў бальніцу. Па дарозе забаўлялі сына размовамі, не паказвалі, што панікуем. У бальніцы сына агледзелі. На двух пальцах былі трэшчыны на трэцім – разрэзаная падушачка. Сын тады сказаў, што ён паказваў, куды не трэба сунуць пальцы.
Жанна Гардынец, даглядае інваліда, Вілейка:
– Спазнілася на апошнюю маршрутку “Мінск-Вілейка”. Вырашыла паехаць на мядзельскай і выйсці недзе побач з Вілейкай. Ехала адна, пасля сеў спадарожнік-замежнік. Ён стаў прымушаць кіроўцу давезці яго да дома ў Ратамцы. Завязаўся канфлікт. Было страшна, я ўжо манікюрныя нажнічкі трымала, калі раптам што. Кіроўца ўсё ж падвёз скандаліста бліжэй да дому. Потым смяяліся, калі я пра нажнічкі расказала. І мяне ў Вілейку таксама ён да дому падвёз, хоць не па шляху было.
Сяргей Шыман, педагог, Маладзечна:
– Так, апынаўся. Гэта было ДТЗ. Абапіраўся на свае веды, уменні, цярпенне і волю.
Юры Палонскі, УП "БудНавука", Вілейка:
 – Неяк адпачывалі на Вяллі. Знаёмая пачала тануць.  Я скочыў у ваду за ёй. Час для мяне цягнуўся вельмі доўга, хаця прайшло некалькі секунд. У выніку ўсё скончылася лёгкім сполахам сяброўкі і яе зарокам больш ніколі не лезці ў ваду. Зарок яна, праўда, не стрымала.
Валерыя Шкода, у дэкрэтным адпачынку, Маладзечна:
 – Гэта быў дзень 15 чэрвеня. Я тады ў адзін дзень дзяржэкзамены ва ўніверсітэце культуры на дзявяткі здала і сына нарадзіла.
Новае на сайце