Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
Грамадства
Вілейка
16.12.2017 12:33 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

"Праблема анкадыспансера датычыцца і маладзечанцаў": дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў Маладзечна падтрымала віляйчанак

. Фота belisrael.info.

Пра тое, што вілейскія жанчыны змагаюцца за новы анкадыспансер, дырэктар аднаго з прыватных прадпрыемстваў Маладзечна Кацярына Юр'еўна Шытыка даведалася з сацыяльных сетак. Па спасылцы перайшла на сайт "Рэгіянальнай газеты", прачытала матэрыял і вырашыла падтрымаць жыхароў суседняй Вілейкі.

–Я звязалася з Жаннай Гардынец, прапанавала свой подпіс, – кажа прадпрымальніца. – Але яна сказала, што подпісы збіраюць толькі ад жыхароў Вілейшчыны. У размове прыйшлі да таго, што і маладзечанцам варта напісаць сваё пісьмо ў Адміністрацыю Прэзідэнта з просьбай пра будаўніцтва новага дыспансера. Такім чынам падтрымаць жыхароў Вілейшчыны.

Ад анкалагічнай хваробы не застрахаваны ніхто, упэўненая Кацярына. А тым больш, хворыя маладзечанцы ездзяць у той дыспансер на хіміятэрапію.

Па першай адукацыі Кацярына медык. Добра ведае, што такое анкалогія і лічыць, што недапушчальна, каб цяжка хворых людзей утрымлівалі ў жахлівых умовах.

– Цяпер я сышла ў бізнес, стала індывідуальным прадпрымальнікам, – кажа Кацярына. – У мяне шмат кліентаў. Спадзяюся, многія з іх падтрымаюць мяне.

А ініцыятыўная група тым часам працягвае збіраць подпісы ў Вілейцы. Цяпер робяць гэта ў адным з супермаркетаў горада. Адміністрацыя дазволіла.

Па словах Жанны Гардынец, прапановы падтрымкі ёсць і з Валожына.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце