Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Гісторыя
17.12.2017 00:51 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

Каляндар: нарадзіўся Тамаш Зан і Вітаўт Тумаш

Фота pravoslavie.ru.

Спіс падзей гэтага тыдня.

17 снежня

1891. Нарадзіўся Андрэй Цікота (хутар Плавушка, цяпер Смаргонскі раён), рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч, генерал ордэна марыянаў, адзін з пачынальнікаў беларускага хрысціянска-дэмакрытачнага руху і ўпартага змагара за нацыянальнае ўсведамленне беларусаў. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у Ашмянах.

Душпастырскую дзейнасць распачаў у Маладзечне (1917-18). У 1933 быў абраны генералам ордэна айцоў марыянаў, увесь час працягваў апекаваць рэлігійныя і адукацыйныя ўстановы Друі. Там за гады знаходжання ён заснаваў некалькі пачатковых школ, а затым і гімназію імя Стафана Баторыя.

У 1939 быў прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў усходняга абраду ў Маньчжурыі. 28 верасня 1949 быў завочна абвінавачаны ў арганізацыі тэрарыстычнай групоўкі ў ліцэі Святога Мікалая ў Харбіне, антысавецкай агітацыі і шпіянажы на карысць Ватыкана і Японіі. Памёр у зняволенні 11 лютага 1952 у шпіталі асобага лагера  “Азерлага” (для палітвязняў).

1886. Нарадзіўся Мікола Равенскі, кампазітар, фалькларыст, аўтар беларускага гімна “Магутны Божа”, дзеяч эміграцыі ў Германіі, Бельгіі.

18 снежня

1934. Памёр Альбін Стаповіч, грамадска-культурны дзеяч, кампазітар, музычны педагог, публіцыст. Пахаваны на могілках Росы ў Вільні.

1973. Пётр Клімук стаў першым беларусам, што паляцеў у космас (потым здзейсніў яшчэ два палёты).

20 снежня

1910. Нарадзіўся Вітаўт Тумаш (в. Сцягліца, цяпер Вілейскі раён), грамадскі дзеяч, медык, скарыназнавец, дзеяч эміграцыі ў Германіі і ЗША.

20 снежня

1796. Нарадзіўся Тамаш Зан (в. Мясата, цяпер Маладзечанскі раён), удзельнік вызваленчага руху, філамат, прыродазнавец, польскі літаратар.

1890. Нарадзіўся Мікалай Аладаў, беларускі кампазітар і педагог, народны артыст Беларусі.

1981. Памёр Міхась Забэйда-Суміцкі, спявак, педагог, дзеяч на эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе (Чэхія).

21 снежня

1899. Нарадзіўся Мікалай Гусеў, беларускі жывапісец, графік, педагог. Аўтар выявы сцяга БССР, мадыфікаваная версія якога цяпер з’яўляецца афіцыйным сцягам РБ.

У часы нямецкай акупацыі,  каб уратаваць сям’ю ад голаду (меў хворую жонку, якая амаль не магла хадзіць, і дзвюх маленькіх дачок) пісаў партрэты нямецкіх афіцэраў. Па вайне з гэтай прычыны чатыры гады адседзеў у турме.

У 1951 годзе стварыў малюнак новага сцяга БССР з выкарыстаннем арнаменту “Узыходзячае сонца”. Памёр у 1965 годзе.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце