Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -7° Маладзечна
Вілейка -7° Вілейка
Смаргонь -7° Смаргонь
Ашмяны -7° Ашмяны
Валожын -7° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -7° Астравец
Беларусь
15.12.2017 08:56 ,AЎТАР(Ы): Паводле БелТА

Сіноптыкі абяцаюць зіму на наступным тыдні

Фота Аксаны Ярашонак.

Зімовы характар надвор'я ўсталюецца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Зіма спазняецца ў Беларусь, першая палова снежня была не па-зімоваму цёплая, і тэмпературны фон цалкам адпавядаў другой палове лістапада. І хоць у асобныя дні зіма ўсё ж нагадвала аб сабе снегападамі і невялікім марозам, гаварыць аб пачатку метэаралагічнай зімы пакуль не даводзіцца, і толькі на наступным тыдні ўсталюецца зімовы характар надвор'я. А ў бліжэйшыя суткі тэрыторыя Беларусі зноў апынецца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы", – гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

На большай частцы тэрыторыі рэспублікі 15 снежня пройдуць кароткачасовыя дажджы і мокры снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў цяпла. Удзень па рэспубліцы будзе ад 0 да 5 градусаў цяпла.

У суботу ноччу надвор'е будуць па-ранейшаму фарміраваць франтальныя раздзелы, таму ў многіх раёнах рэспублікі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, днём франты пакінуць тэрыторыю Беларусі, але ў асобных раёнах без кароткачасовых ападкаў не абыдзецца. Месцамі чакаецца галалёд, на асобных участках дарог – галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень – ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла.

У нядзелю ў асобных раёнах пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы па рэспубліцы панізіцца да мінус 6 градусаў, удзень будзе ад 3 градусаў ніжэй за нуль да 2 градусаў цяпла.

У першай палове наступнага тыдня ў рэспубліцы надвор'е будуць фарміраваць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з поўначы Еўропы, таму тэмпературны фон панізіцца і наблізіцца да кліматычнай нормы. У асобных раёнах 18 снежня пройдзе кароткачасовы снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу панізіцца да мінус 6 градусаў, пры праясненнях – да 8 градусаў марозу, днём тэмпература складзе ад мінус 4 да плюс 1 градуса.

19 снежня месцамі прагназуецца кароткачасовы снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе мінус 2-7 градусаў, пры праясненнях тэмпература панізіцца да 10 градусаў, днём будзе ад 0 да мінус 5 градусаў. Невялікі снег магчымы.

20 снежня ў асобных раёнах, на дарогах прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-8 градусаў, пры праясненнях – да мінус 11 градусаў, днём будзе мінус 1-7 градусаў марозу.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце