Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
Гісторыя
1 Вілейка
24.12.2017 20:41 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

“Яна ж была маладая і, напэўна, ні ў чым не вінаватая": у Казахстане шукаюць сваякоў жанчыны з Вілейкі, пахаванай у Паўлаўцы ў 1944 годзе

Ілюстрацыйнае фота club.foto.ru

Ілюстрацыйнае фота club.foto.ru.

На мясцовых могілках у сяле Паўлаўка, што ў Паўладарскай вобласці ў Казахстане, ёсць магіла, дзе ў 1944 годзе пахавалі жанчыну з Вілейкі і, магчыма, яе нованароджаную дачку.

Марыя Фабісяк 1919 год – 1944 год. Вілейка. І Ева”– гэты надпіс ужо дрэнна захаваўся праз дзесяцігоддзі, аднак прачытаць яго можна.

Пра магілу нам распавяла ўраджэнка сяла Галіна Ільіна. Галіна нарадзілася ў гэтых мясцінах. Цяпер жывеў Новасібірску. Тут працуе бібліятэкаркай у школе №180. Але па-ранейшаму бывае ў родным сяле і цікавіцца яго гісторыяй. Па яе словах, магілу ўвесь час даглядал імясцовыя жыхары. Шмат гадоў яе прыбірала пенсіянерка Еўдакія Дзегцярова. Цяпер яна памерла, а даглядаць за магілай наказала сваёй дачцэ Валянціне Арчакавай,што тая і робіць. Пры жыцці Еўдакія распавядала, што была знаёмая з пахаванай тут Марыяй.

Надмагільны камень на могілках у Паўлаўцы. Фота Галіны Ільіной.

Надмагільны камень на могілках у Паўлаўцы. Фота Галіны Ільіной.

– Падчас вайны да нас у сяло шмат прывозілі рэпрэсаваных украінцаў, палякаў, чачэнцаў, немцаў, інгушаў, карэйцаў, іранцаў,  – распавялак арэспандэнту Галіна. – Старыя жыхары расказвалі, што гэтыя людзі знаходзіліся ў цяжкіх умовах: антысанітарыя, моцныя маразы, адсутнасць самых простых бытавых умоў, недахоп ежы. Таму не дзіўна, што маладая жанчына з Вілейкі і яе дзіця памерлі пры родах.

Еўдакія Дзегцярова, якаяў1940-я сама была маладой дзяўчынай, сябравала з Марыяй Фабісяк. Разам дзяўчаты працавалі ў мясцовым калгасе імя Будзённага. Тут працавалі ўсе рэпрэсаваныя. Для іх была асабліва жорсткая дысцыпліна. Са слоў Еўдакіі вядома, што Марыя Фабісяк была полькай і яе прывезлі ў Паўлаўку ў 1940 або1941 годзе. Памерла яна ці то ў час родаў, ці ад выкідышу. А Ева – імя яе ненароджанай або нованароджанай і памерлай пры нараджэнні дачкі.

– Жанчыне было ўсяго 25 гадоў, – кажа Галіна Ільіна. – Такая маладая і, хутчэй за ўсё, ні ў чым невінаватая. Магчыма, яе родныя з Беларусі да сённяшняга дня шукаюць яе. Хацелася б знайсці некага са сваякоў жанчыны. Па словах Галіны, іх сяло Паўлаўка створанае ў Казахстане на пачатку 20 стагоддзя ўкраінцамі. Ад 2006 года іншая назва сяла – КанырАзек.

У інтэрнэце на сайце “Мемарыял” ёсць некалькі чалавек з такім прозвішчам. Некаторыя з іх сапраўды з Беларусі. Аднак Марыі Фабісяк у гэтым спісе мы не знайшлі. Няма яго і ў кнізе “Памяць. Вілейскі раён” у раздзеле “Вернутыя імёны”.

На могілках у Паўлаўцы. Фота Галіны Ільіной.

На могілках у Паўлаўцы. Фота Галіны Ільіной.

У той жа кнізе аўтары пішуць, што ўжо ў 1930-я гады рэпрэсавалі тых жыхароў Вілейкі, якія пасля1921-га апынуліся на савецкайтэрыторыі. Пасля 1939 года НКВД пачалі арыштоўваць у заходніх абласцях Беларусі прадстаўнікоў інтэлігенцыі, чыноўнікаў польскай адміністрацыі, вайскоўцаў, памешчыкаў, асаднікаў, леснікоў. Рэпрэсіі не спыняліся і ў перадваенныя дні, і  ў часы вайны.

У1940-я гады былі тры этапы рэпрэсій у Беларусі. Верагодна, што Марыя Фабіся кякраз патрапіла ў адзін з гэтых этапаў.

Калі сярод нашых чытачоў ёсць людзі, якім нешта вядома пра Марыю Фабісяк з Вілейкі, тэлефануйце нам у рэдакцыю на нумар 8 (0176) 53-78-06.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
6.01.2018 11:56
Legioner / У кнізе даследчыкаў Адамушко В.И., Ивановой Н.В. "Помилуйте..." Документы по репрессиям 1939-1941 гг. в Вилейской области", выдадзенай у Маладзечна ў 1992 годзе, адсутнічаюць звесткі пра жанчыну з такім прозвішчам. Таму гэта хутчэй за ўсё, рэпрэсіі іншага перыяду: 1944 - 1961 гг. Трэба звяртаца ў Занальны дзяржаўны архіў г. Маладзечна, эл. пошта: [email protected]
Дадаць каментар
Новае на сайце