Драўляны вернісаж
Валожын, Aўтар: Марына Сліж, 16.11.2009. 16:44
“Спрадвеку дрэва ў нашых дзядоў і прадзедаў было самым распаўсюджаным матэрыялам, - разважае дырэктар музея Наталля Лоўчая, - з яго рабілі лыжкі, міскі, дзежкі, кублы, ступы, цапы, плугі, граблі, вілы. На драўляных ложках спалі, у драўляных начоўках мылі, у драўляных люльках калыхалі дзяцей.
Усё гэтыя прадметы мы і пастараліся сабраць пад дахам музея - каб расказаць і паказаць маладому пакаленню, як жылі іх продкі. Упэўненая, што цікавая будзе выстава і для людзей старэйшага пакалення. Глянеш на дзежку ды ўспомніш, што менавіта ў такой твая бабуля квасіла капусту на зіму”.
Падзяліўся з музеем сваімі экспанатамі і Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Адтуль прывезлі больш за 20 скульптурных работ вядомага рэзчыка па дрэве Апалінарыя Пупко. Выстава будзе доўжыцца да канца года.
Марына СЛІЖ.

RSS
Паслаць камэнтар