Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -7° Маладзечна
Вілейка -7° Вілейка
Смаргонь -7° Смаргонь
Ашмяны -7° Ашмяны
Валожын -7° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -7° Астравец
Культура
Валожын
5.01.2018 09:28 ,AЎТАР(Ы): Паводле Нашай Нівы

Прэмію "За духоўнае адраджэнне" атрымаў беларускамоўны святар з Валожыншчыны

Віктар Перагудаў. Фота з сацыяльных сетак.

Віктар Перагудаў. Фота з сацыяльных сетак..

Адразу пасля Новага года Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэмію "За духоўнае адраджэнне", якая ўручаецца на праваслаўнае Раство. Сёлета яе ўладальнікамі сталі тры арганізацыі і дзве асобы.

Найбольш адметна, што адным з лаўрэатаў стаў протаіерэй Віктар Перагудаў, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у мястэчку Івянец Валожынскага раёна.

Айцу Віктару 60 гадоў, ён родам з Валожына. Святарствуе ўжо больш за 20 гадоў. Па першай адукацыі — мастак. Гэта адбілася на ягонай далейшай дзейнасці: ужо два разы ў Івянцы ён робіць з Саюзам мастакоў пленэр "Святасць зямлі беларускай".

Віктар Перагудаў размаўляе ў жыцці на беларускай мове, таксама на ёй служыць у царкве, праводзіць нядзельную школку, размаўляе з вернікамі.

У Івянцы айцец Перагудаў пабудаваў царкву ў гонар Еўфрасінні Полацкай, а таксама крыптавую царкву у гонар святога Міны, епіскапа Полацкага. Стварыў дом міласэрнасці "Вікторыя" ў вёсцы Пральнікі, дзе апякуецца дзецьмі-інвалідамі з Івянецкага дому-інтэрната.

Айцец Віктар мае сталыя сувязі з беларускай дыяспарай. Напрыклад, адзін з найбольш значных дзеячаў эміграцыі Янка Запруднік, наведваючы Беларусь, штораз прыязджае ў івянецкую царкву, дапамагаў пры будаўніцтве і грашовымі сродкамі, і малітвай.

Віктар Перагудаў звяртаўся да мітрапаліта Філарэта, каб ён узнагародзіў Запрудніка. У выніку Запруднік быў узнагароджаны ордэнам Кірылы Тураўскага ад БПЦ.

Цяпер айцец Перагудаў жыве ў Ракаве. Мае дзвюх дачок.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце