Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
Культура
9.01.2018 08:38 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Мовазнаўца і журналіст Вінцук Вячорка прэзентуе ў Маладзечне кнігу "Не смяшыце мае прыназоўнікі"

Фота svaboda.org.

У нядзелю, 14 студзеня, усіх аматараў прыгожага слова арганізатары запрашаюць на чарговую сустрэчу з мовазнаўцам і журналістам Вінцуком Вячоркам, якая адбудзецца ў арт-прасторы "Наталь" па адрасе: вуліца Касманаўтаў, 8А.

Пачатак а 13:30. Уваход вольны.

У межах імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя сборніка "Не смяшыце мае прыназоўнікі". Гэта працяг папулярнай кнігі "Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам", дзе аўтар дасціпна і дасведчана распавядае, як казаць дакладна і прыгожа дома, у краме, у дарозе, на іспытах, каб родная мова жыла ўсюды.

Другая кніга серыі „Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам“ укладзеная на падставе нарысаў пра мову, што гучалі, публікаваліся, паказваліся на Радыё Свабода. Інтрыгуе чытача невядомымі або наноў адкрытымі фактамі пра нашую мову ды яе багаццямі.

Кніга адкажа на пытанні:

  • Як па-беларуску „пылесос“ і якой нацыянальнасьці Змей Гарынавіч?
  •   Якія асацыяцыі ў беларусаў са словам "бацька"?
  •   Як мае быць па-расейску: Белоруссия ці Беларусь, белорус ці беларус?

А яшчэ:

  •   Як па-беларуску „Орёл или решка“?
  •   У беларусаў апошняя чарка толькі адна! Як яна называецца?

Для абарыгенаў сацыяльных сетак:

  •   Як эканоміць у твітах?
  • Беларускі шкалярскі жаргон: як па-нашаму „шпаргалка“ і „камчатка“?

І ўрэшце:

  •   Адкуль назва „Не смяшыце мае прыназоўнікі“?

Бо аўтар шукае повязяў мовы з менталітэтам. Чаму па-беларуску "Віктар ажаніўся з Вольгай", а па-расейску "Виктор женился на Ольге"?

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце