Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -5° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -5° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Эканоміка
Астравец
3.01.2018 17:19 ,AЎТАР(Ы): 42.tut.by

БелАЭС прапанавалі выкарыстоўваць для майнінгу крыптавалют

Фота narodna-pravda.ua.

Ці можна выкарыстоўваць энергію беларускай АЭС для майнінга крыптавалют? Такім пытаннем задаўся мінчанін Аляксандр Хрол і напісаў пра гэта ў Адміністрацыю прэзідэнта.

– Я памятаю, што яны не ведалі, куды падзець энергію ад АЭС, – распавядае мужчына. – Літоўцы адмовіліся, яшчэ і палітызавалі гэта. Ад Расіі і так энергія паступае. Застаецца Украіна, але ў іх сваіх электрастанцый шмат. І яшчэ палякі - і тое не факт.

У мяне была ідэя, што гэтую энергію можна пусціць пад сістэмы майнінгу крыптовалют. Я ведаю, што на гэта трэба вельмі шмат энергіі. Я напісаў, што калі будзе заканадаўства, якое створыць умовы лепшыя, чым у іншых краінах, то на гэта пойдзе большая частка электраэнергіі.

Мінчанін адправіў свае ідэі ў Адміністрацыю прэзідэнта. Адтуль адказалі і перадалі ліст Акадэміі навук. У Акадэміі навук прапанову паабяцалі прыняць да ўвагі і прааналізаваць.

"Паднятыя вамі пытанні майнінгу і эфектыўнага выкарыстання крыптовалют, заснаваных на тэхналогіі блокчэйна, адносяцца да складаных сучасных праблем, вывучэннем якіх цяпер займаюцца як айчынныя, так і замежныя спецыялісты, – гаворыцца ў адказе з Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

Майнінг крыптовалют патрабуе выкарыстання значных вылічальных рэсурсаў і выдаткаў электраэнергіі. У прыватнасці, прапрацоўваюцца пытанні магчымага выкарыстання ў гэтых мэтах электраэнергіі, якая будзе выпрацоўвацца беларускай АЭС".

Майнінг – працэс рэгулярнай праверкі блокаў транзакцый сістэмы блокчэйна. Майнінг патрабуе вялікай колькасці вылічальных магутнасцяў. І ў каго іх больш, той можа раней астатніх праверыць шыфр блока і забраць сваё ўзнагароджанне крыптавалютай.

Біткоіны цяпер майняць пры дапамозе "інтэгральных схем спецыяльнага прызначэння" (ASIC). Для майнинга альткоіноў – усіх криптовалют, акрамя біткоина – можна выкарыстоўваць самаробныя "фермы". Звычайна іх збіраюць з некалькіх відэакарт, матчынай платы і іншых элементаў.

Дэкрэт № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі" цалкам легалізаваў працэс майнінгу. Згодна з дакументам, фізічныя асобы маюць права займацца майнінгам, захоўваць токены, а таксама набываць і адчужаць іх. Гэтая дзейнасць не лічыцца прадпрымальніцкай.

42.TUT.BY.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце