Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
Здарэнні
8.01.2018 14:38 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У Маладзечне “Івека” збіла пешахода

Фота vk.com .

Здарэнне адбылося каля 18 гадзін 5 студзеня.

У  Маладзечне  52-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Івека” па вуліцы Чарняхоўскага ў напрамку  Вілейкі. Машына наехала на 45-гадовага мясцовага жыхара.  Ён перабягаў праезную частку па-за пешаходным пераходам.

У выніку пешахода  даставілі  ў бальніцу з дыягназам: “спалучаная траўма, закрытая чэрапна-мазгавая траўма  цяжкай ступені, закрыты пералом лобнай косці, закрытая траўма паяснічнага аддзела пазваночніка”.  Пешаход  не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі, інфармуе ДАІ Мінскай вобласці.

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе пешаходам праяўляць асцярожнасць і ўважлівасць, асабліва пры пераходзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў. Пераходзіць праезную частку толькі ў месцах, устаноўленых правіламі дарожнага руху.  І  не варта грэбаваць такім важным элементам бяспекі ў цёмны час як флікер. Кіроўцам рэкамендуе не перавышаць хуткасць, вытрымліваць дыстанцыю, быць вельмі ўважлівымі, асабліва паблізу населеных пунктаў, дзе ў любы час на дарозе можа апынуцца пешаход.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце