Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
Здарэнні
Мядзел
9.01.2018 09:15 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

З аграсядзібы на Мядзельшчыне скралі экспанат – матацыкл

Фота abw.by.

Ноччу з 6 на 7 студзеня невядомыя скралі старадаўні матацыкл з байдарачнай сядзібы ў вёзцы Вузла, паведамляе  гаспадар.

Па яго словах, матацыкл шэсць год таму набыліі ў дзядулі ў вёсцы Нарач і абяцалі захаваць як экспанат аграсядзібы, не здаваць на металалом. Матацыкл адрамантавалі. Ён быў амаль на хаду.

Па слядах гаспадар мяркуе, што матацыкл маглі ўгнаць у бок Вілейкі.

Па яго словах, матацыкл стаяў у зоне даступнасці. Усе, хто хацеў, мог сфатаграфавацца ля яго. Гаспадар не адмаўляў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце