Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -7° Маладзечна
Вілейка -7° Вілейка
Смаргонь -7° Смаргонь
Ашмяны -7° Ашмяны
Валожын -7° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -7° Астравец
Здарэнні
10.01.2018 15:02 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

У Маладзечне маці-пенсіянерка парэзала сына падчас сваркі

Фота Kherson.life.

30 снежня мінулага года у адной з кватэр па вуліцы Міру ў Маладзечне 59-гадовая маці выпівала разам з 36-гадовым сынам. "Мерапрыемства" скончылася трагедыяй.

Выпіўшы, маці і сын пачалі сварыцца. Жанчына схапіла нож і адзін раз пырнула ім сына ў грудзі.

Потым дапамагла яму легчы на ложак і патэлефанавала ў "хуткую".

Цяпер сын праходзіць лячэнне ў бальніцы. Па словах Юрыя Багушэвіча, старшага следчага Маладзечанскага РАСК, жыццю пацярпелага нічога не пагражае.

Жанчыну затрымалі. Раней яна судзімая не была. Цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце