Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -7° Маладзечна
Вілейка -7° Вілейка
Смаргонь -7° Смаргонь
Ашмяны -7° Ашмяны
Валожын -7° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -7° Астравец
Здарэнні
10.01.2018 15:43 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

За адмову падвезці яго з бара, маладзечанец пабіў нагамі дзверцу машыны

Фота MPort.

30 снежня мінулага года 32-гадовы маладзечанец адпачываў з сябрамі ў адным з бараў горада. Выпілі, захацелі дадому, а таксі не знайшлі.

Тады хлопцы папрасілі незнаёмага кіроўцу на мікрааўтобусе "Мэрсэдэс" падвезці іх дадому. Кіроўца адмовіўся.

За гэта 32-гадовы мужчына некалькі разоў стукнуў нагой у дзверы мікрааўтобуса і разам з сябрамі ўцёк.

Гаспадар машыны дагнаў яго ў шостым мікрараёне, затрымаў і патэлефанаваў у міліцыю.

Аказалася, што парушальнік судзімы за хуліганства і адбывае пакаранне без знаходжання ва ўстанове закрытага тыпу.

Сваімі хуліганскімі дзеяннямі мужчына нанёс урон гаспадару машыны ў 370 рублёў. Гэтую суму парушальнік кампенсаваў. Аднак 9 студзеня на яго завялі крымінальную справу.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце