Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
3.01.2018 15:29 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

Каляндар: нарадзіўся Генадзь Каханоўскі, памёр Кандрат Крапіва

Фота Snim.net.

Асноўныя падзеі гэтага падрыхтавалі для вас работнікі "Рэгіянальнай газеты".

5 студзеня

1875. Памёр Адам Завадскі, віленскі друкар і выдавец.

6 студзеня

1892. Нарадзіўся Адам Станкевіч (в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён), рымска-каталіцкі святар, грамадска-культурны дзеяч, асветнік, культуролаг, літаратуразнавец, выдавец, публіцыст.

1963. 55 гадоў назад памёр Андрэй Александро́віч, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, крытык. Член ЦВК БССР (1931 – 1937), кандыдат у члены ЦК КП(б)Б (1936 – 1937). Брат Аляксандры (Алесі) Александровіч. Нарадзіўся 22 (9) студзеня 1906 года ў Мінску.

7 студзеня

Каляды праваслаўныя.

1917. Нарадзіўся Святаслаў Коўш (мястэчка Ілья, цяпер Вілейскі раён), праваслаўны святар, пісьменнік, дзеяч эміграцыі ў Германіі і ЗША.

1991. Памёр Кандрат Крапіва (сапр. Атраховіч), драматург, паэт, мовазнаўца. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

8 студзеня

1936. Нарадзіўся Генадзь Каханоўскі (в. Дамашы, цяпер Маладзечанскі раён), гісторык, краязнаўца, аўтар кніг па гісторыі Беларусі.

1879. Нарадзіўся Флягонт Валынец (г. Вілейка), дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху.

170 гадоў з дня нараджэння Якуба Наркевіча-Ёдкі (1848 – 1905), прыродазнаўца, медыка, стваральніка метэаралагічнай станцыі (стварыў у сваім маёнтку ў 1888 годзе). Доктар медыцыны (1893), прафесар (1900), член-карэспандэнт Рускага геаграфічнага таварыства (1889). Скончыў Мінскую гімназію (1865), працягваў навучанне ў Парыжы, Фларэнцыі, Вене.

Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва. 

Існуе дакумент, які пацвярджае яго прыярытэт у гэтым вынаходніцтве – пратакол пасяджэння Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы (1898). Зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і інш.), за што ўзнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства.

Адкрыў у сваім маёнтку санаторый, распрацаваў метады лячэння нервовых захворванняў электрычным токам, метад электраграфіі для дыягностыкі захворванняў, выкарыстоўваў лячэнне кумысам, лячэнне святлом, гімнастыку, мясцовыя мінеральныя воды.

11 студзеня

130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Каранеўскага (1888 – 1937), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1929 – 1931 гг.).

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце