Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -12° Маладзечна
Вілейка -11° Вілейка
Смаргонь -11° Смаргонь
Ашмяны -11° Ашмяны
Валожын -13° Валожын
Мядзел -10° Мядзел
Астравец -11° Астравец
Спорт
12.01.2018 12:52 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Мікалай Мятліцкі: “Будзем гуляць у Маладзечне і з маладзечанскімі хлопцамі”

Мікалай Мятліцкі

Мікалай Мятліцкі. Фота Наталлі ТУР.

У футбольным сезоне цяпер зацішша, але толькі не для каманды з Чысці і яе кіраўніка Мікалая Мятліцкага. 

Да 20 лютага неабходна прайсці працэдуру ліцэнзавання ў першую лігу, а працы па словах кіраўніка каманды, яшчэ не пачаты край.

– Літаральна ўчора я быў на сустрэчы са старшынёй Маладзечанскага райвыканкама Аляксандрам Яхнаўцом, – кажа Мікалай Мятліцкі, – ён настроены станоўча, але ёсць і цяжкасці, у першую чаргу з фінансаваннем.

Мікалай Мятліцкі разумее, што для ўладаў гэты досвед новы, бо апошні раз каманда з раёна гуляла ў першай лізе амаль 20 гадоў таму.

– Ведаю, што тэлефануюць у Смаргонь, раяцца з імі. Першая ліга – гэта ліга прафесійная, тут і заробкі гульцам і шмат іншых нюансаў. Я баюся сурочыць, таму проста адкажу, што праца ідзе.

Трэніроўкі “Чысць” плануе пачынаць 6 лютага.

– Мне ўжо тэлефануюць хлопцы, пытаюцца, калі прыходзіць на трэніроўкі.

Ёсць нюансы і са стадыёнам.

– Стадыён у Чысці не адпавядае патрабаванням стадыёна ў першай лізе. Я адразу сказаў: “У чым праблема? Будзем гуляць у Маладзечне”. Не праблема арганізаваць падвоз балельшчыкаў з Чысці да Маладзечна.

Мікалай Мятліцкі падкрэсліў, што Чысць і Маладзечна – гэта каманда з аднаго раёна і дзяліць камандам няма чаго.

– Мы сябруем і са спартыўнай школай, і плануем запрашаць гуляць футбалістаў з Маладзечна ў каманду, калі на тое будзе іх згода.

Пасля выхадных у Мікалая Мятліцкага запланавая сустрэча з Сяргеем Румасам, старшынёй федэрацыі футбола.

Сачыце за навінамі. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце