Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
22.01.2018 08:50 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

З пажару ў маладзечанскай шматпавярхоўцы выратавалі мужчыну. Яшчэ трое змаглі выйсці самі (Фота, відэа)

Пажар здарыўся ў кватэры на другім паверсе.

Пажар здарыўся ў кватэры на другім паверсе..

Учора каля 17:00 здарыўся пажар у адным са шматпавярховых дамоў у шостым мікрараёне па Вялікім Гасцінцы.

Загарэлася кватэра, дзе жыла сям'я. На момант пажару ў кватэры былі гаспадыня, яе муж, сын і знаёмая. Як паведамляе сайт МНС, 32-гадовага сына гаспадыні выратавальнікі знайшлі ў адным з пакояў і вынеслі на свежае паветра. Астатнія трое самі пакінулі кватэру яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС.

Усе цяпер у бальніцы.

Па словах сведак, пажары ў гэтай сям'і адбываліся ўжо неаднойчы. На гэты раз пацярпелі і кватэры суседзяў.

Прычыну высвятляюць. Разглядаюць неасцярожнасць падчас курэння.

Пасля пажару.

Пасля пажару.

Пасля пажару.

Пасля пажару.

 

Фота забяспечанае чытачамі "РГ" і з сацыяльных сетак. Відэа з сацыяльных сетак.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце