Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
Вілейка
23.01.2018 08:50 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Першая ахвяра на лёдзе ў 2018 годзе: на Вілейскім вадасховішчы ўчадзеў рыбак

Фота landfish.ru.

22 студзеня ў Вілейскі РАУС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што на лёдзе загінуў яго айчым.

У РАСК Вілейкі распавялі, што трое мужчын прыехалі з Валожыншчыны на Вілейскае вадасховішча. Яны рыбачылі ля вёскі Нясцёркі, выпівалі.

Пасля двое мужчын пайшлі спаць у машыну, а адзін застаўся ў палатцы. Ён грэўся газавай гарэлкай. Верагодна смерць надышла ад атручвання чадам.

У Вілейскай выратавальнай станцыі паведамілі, што гэта першая ахвяра на лёдзе ў 2018 годзе.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце