Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
1.02.2018 14:58 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

Галоўнымі героямі яго твораў была морква, капуста, гарбузы. Каляндар: 208 год ад нараджэння Івана Хруцкага, 180 ад нараджэння Каліноўскага

Фота mastaki.by.

Важныя падзеі нашага рэгіёна ў спецыяльнай падборцы ад "РГ".

2 лютага

180 гадоў з дня нара­джэння Кастуся Каліноўскага (Вікенція Канстанціна Сямёнавіча) (1838 – 1864), беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата, публіцыста, паэта, кіраўніка паў­стання 1863 – 1864 гг. у Беларусі і Літве.

4 лютага

210 гадоў з дня нара­джэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Вікенція Іванавіча) (1808 – 1884), беларускага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, класіка беларускай літаратуры.

1934. Нарадзіўся Арсень Ліс, беларускі фалькларыст, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1997), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986).

Нарадзіўся ў вёсцы Вётхава, цяпер Смаргонскі раён. Аўтар даследаванняў па гісторыі культуры, жанрах беларускага фальклору, фалькларыстыкі. Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў “Песня на ўсё жыццё”, “Алеі жыцця”, “Адвечныя званы”.

1894. Памёр Адам Гурыновіч (фальварак Крыстынопаль), паэт, фалькларыст.

1950.  Памёр Ян Булгак, беларускі і польскі майстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, “бацька польскай фатаграфіі”, адзін з піянераў польскай мастацкай фатаграфіі, этнограф, фалькларыст. Нарадзіўся ў 1876 годзе.

1978.  40 гадоў назад памёр Аркадзь Куляшоў, паэт, перакладчык. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Нара­дзіўся 6 лютага 1914 года.

5 лютага

1916. Нарадзілася Валянціна Пашкевіч (дзяв. Жукоўская), дзеяч эміграцыі ў Канадзе, аўтар беларускіх падручнікаў і адна з аўтараў “Англійска-беларускага слоўніка”.

1930. Нарадзіўся Расціслаў Янкоўскі, савецкі і беларускі акцёр, народны артыст Беларусі, народны артыст СССР. Памёр у 2016 годзе.

8 лютага

1810. Нарадзіўся Іван Хруцкі, мастак, заснавальнік жанру акадэмічнага нацюрморта ў беларускім жывапісе.

Галоўнымі героямі яго твораў была звычайная гародніна – морква, капуста, цыбуля, гарбузы. Яны паўсталі на яго палотнах у казачнай прыгажосці.

Адначасова пісаў цудоўныя партрэты, з’яўляўся майстрам краявіду. Пражыў 74 гады.

1914. Нарадзіўся Валянцін Таўлай, паэт, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1921. Нарадзіўся Іван Мележ, пісьменнік, грамадскі дзеяч.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце