Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Культура
Смаргонь
12.02.2018 11:07 ,AЎТАР(Ы): Паводле oginskizalesse.by

Фестываль вяргінь правядуць у Залессі ў верасні

Фота art-pen.ru.

9 лютага ў аранжарэі музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага правялі круглы стол "Стан гістарычных месцаў  візітка аграгарадка Залессе ". Супрацоўнікі музея прапанавалі правесці фестываль "Вяргіні да Дня народзінаў Міхала".

У рамках фестывалю плануюць правесці канцэрт класічнай музыкі, конкурс падворкаў, выставу дываноў з кветак, майстар-клас па тэхніцы "канзашы" пляценню з атласных стужак. Зладзяць таксама дзіцячы пленэр "Кветкавая планета" і прэзентуюць буклет "Біяразнастайнасць залескай сядзібы".

Папярэднічаць фестывалю будзе смінар "Біяразнастайнасць расліннасці ў сядзібе Агінскага і Залессі". Яго правядуць у сакавіку. Да фестывалю таксама добраўпарадкуюць сядзібу і аграгарадок.

Тэму кветак абралі невыпадкова. Паводле архіўных запісаў 1821 года, на тэрыторыі сядзібы расло каля 60 відаў вяргінь.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце