Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Культура
Вілейка
12.02.2018 12:07 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Паляванне пана Бароўскага на фота першай паловы 20 стагоддзя можна ўбачыць на выставе ў Вілейцы

Фота маёнтка Юнцавічы ў 1930-х гадах.

Атрымаць гэтыя здымкі першай паловы 20-га стагоддзя было марай многіх краязнаўцаў, упэўнены старшыня Вілейскага таварыства аховы помнікаў Дзяніс Канецкі.

Адкрыццё выставы прызначанае на пятніцу, 23 лютага, у выставачнай зале імя Сілівановіча. Пачатак а 17 гадзіне.

Вясной Дзяніс атрымаў адрас Сафіі Бароўскай, спадкаемцы аднаго са старажытных шляхецкіх родаў, прадстаўнікі якога жылі на Вілейшчыне. Аказалася, што жанчына памерла некалькі год таму. Засталася яе дачка Катажына, якой цяпер 68 год. Некалькі месяцаў Дзяніс перапісваўся з ёй.

Жанчына даслала краязнаўцу больш за сотню фотаздымкаў. Пераважна на іх – маёнтак Юнцавічы і людзі, што ў ім жылі. Ёсць фота палявання гаспадара Юнцавічаў Казіміра Бароўскага. На фотакартках відаць багаты інтэр’ер маёнтка, заўважна, чым займаліся лю­дзі, што жылі ў ім.

У калекцыі ёсць таксама карткі Багдановічаў, Альковічаў, Мацькаўцаў. Акрамя маёнтка Юнцавічы, наведнікі ўбачаць убранства Лукаўца.

На выставе таксама распавядуць пра род Бароўскіх і цікавыя факты пра фота.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце