Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Культура
Валожын
13.02.2018 12:54 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Івянецкі музей традыцыйнай культуры прапануе прыгадаць дзяцінства

Фота daily.afisha.ru.

ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” запрашае прыняць удзел у новым музейным праекце “Успамін дзяцінства”.

Самыя прыемныя ўспаміны ў кожнага з нас – гэта дзяцінства, сцвярджаюць арганізатары. І прапануюць падзяліцца імі і прынесці ў музей рэчы, якія нагадваюць пра той бесклапотны час у жыцці.

У кагосьці гэта лялькі ці машынкі, у кагосьці – прывабнае аддзенне ці фотаздымкі, рэчы, зробленыя сваімі рукамі, ці прывезеныя з іншых краін.

Выставу плануюць адчыніць у маі.

Вас чакаюць па адрасе: Івянец, вуліца Музейная,2.
Тэл. 8 (01772) 53541, +375295638493.

P.S. Свае рэчы можна будзе забраць назад.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце