Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
Вілейка
10.02.2018 20:47 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Яшчэ адзін рыбак памёр на Вілейскім вадасховішчы. З пачатку года гэта другая ахвяра

Фота YouTube.

Лёд на Вілейскім вадасховішчы па-ранейшаму бяспечны. Але з пачатку гада загінуў ужо другі рыбак. Як паведамілі ў вілейскай выратавальнай станцыі, хутчэй за ўсё, мужчына ўчадзеў, як і валожынец у студзені.

Трагедыя адбылася 8 лютага. 58-гадовы мінчанін з сябрамі рыбачыў недалёка ад выратавальнай станцыі.

У абед мужчына пайшоў у палатку адпачыць, пра што сказаў сябрам. Пасля пяці гадзін вечара сябар знайшоў яго ў палатцы без прыкмет жыцця.

Да прыезду міліцыі і дактароў выратавальнікі спрабавалі з дапамогай медыцынскіх працэдур ўратаваць мужчыну, але безвынікова.

Папярэдняя прычына смерці – атручванне чадам. На сённяшні дзень праводзяць праверку.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце