Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
12.02.2018 13:23 ,AЎТАР(Ы): Следчы камітэт

У Мінскім раёне жанчына трапіла пад электрычку. Шукаюць сведкаў

Фота YouTube.

Здарэнне адбылося ў Мінскім раёне.

У межах следчай праверкі Мінскі раённы аддзел Следчага камітэта шукае відавочцаў здарэння на платформе чыгуначнага прыпыначнага пункта "Асееўка".

Яно адбылося 20 студзеня каля 15:46 паблізу вёскі Асееўка Мінскага раёна ў момант адпраўлення электрацягніка, бартавы нумар ЭР9Т-720, які рухаўся па маршруце "Мінск-Жлобін" у накірунку Асіповічаў Магілёўскай вобласці.  Пад састаў у руху трапіла 37-гадовая жанчына. У выніку яна атрымала цялесныя пашкоджанні, з якімі шпіталізаваная.

Следства звяртаецца з просьбай да асоб, якія маюць інфармацыю пра здарэнне, паведаміць пра гэта па тэлефонах 8 (017) 302-54-69 альбо звярнуцца ў Мінскі РАСК па адрасе: г. Мінск, вул. Скрыганава, 4.

Следчы камітэт.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце