Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Здарэнні
13.02.2018 14:37 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Жорсткае ДТЗ на "Парашках" у Маладзечне: сутыкнуліся два МАЗы, адзін з пяском, другі з вадкасцю з "Маліноўшчыны" (Фота)

Фота Наталлі ТУР.

Каля гадзіны дня на скрыжаванні вуліцы Янкі Купалы сутыкнуліся два аўтамабілі МАЗ. 

Па словах відавочцаў, адзін МАЗ, які быў гружаны пяском, рухаўся ў бок горада і хацеў павярнуць налева. 

У гэты момант МАЗ, які быў гружаны бочкай з вадкасцю, рухаўся па вуліцы Янкі Купалы ў бок вялікага кальца. 

Хто каму не саступіў дарогу, будзе вядома пазней, бо на момант, калі рабіліся фотаздымкі, на месцы працавала Маладзечанская ДАІ. 

МАЗ, на борце якога была бочка, пацярпеў больш моцна. Кіроўцу трэба было даставаць праз лабавую шыбу. 

Відавочцы аварыі абмяркоўвалі, што вадзіцель вёз вадказсць з завода ў "Маліноўшчыне" у калгас. 

- Цяляты, відаць, застануцца без абеда, бочку ж прабіла, - гаварылі мужчыны, што стаялі побач. - Абы толькі кіроўца быў жывы, бо яго моцна прыціснула. Прыязджала рэанімацыя.   

У прыёмным пакоі Маладзечанскай ЦРБ расказалі, што ў рэанімацыйнае аддзяленне ніхто пасля ДТЗ не паступаў.

- У траўматалогіі зараз аказваюць дапамогу 59-гадоваму мужчыне як раз пасля ДТЗ, - адказалі ў бальніцы.

Афіцыйны каментар чытайце пазней. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце