Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
Вілейка
12.02.2018 21:12 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Стала нечаканасцю, што дзяўчат аглядалі "тройкамі": віляйчанка Вольга Абрамчык – пра ўдзел у кастынгу "Міс Беларусь-2018"

Вольга Абрамчык працуе ў Вілейцы ў галіне культуры. Фота vk.com

Вольга Абрамчык працуе ў Вілейцы ў галіне культуры. Фота vk.com.

У суботу, 10 лютага, віляйчанка Вольга Абрамчык удзельнічала ў кастынгу конкурсу "Міс Беларусь-2018" перад паўфіналам.

Вольга – выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Дзяўчыне 22 гады, яна працуе вядучым метадыстам у Вілейскай клубнай сістэме.

У снежні мінулага года Вольга перамагла ў раённым адборачным туры ў Вілейцы.

Як распавяла дзяўчына "Рэгіянальнай газеце", да кастынгу ў сталіцы яна рыхтавала самапрэзентацыю, дэфіле і творчы нумар.

– Самым складаным было дэфіле, – падзялілася Вольга. – Я ніколі не наведвала мадэльныя школы, таму ў мяне не было неабходных навыкаў.

Нечаканасцю для дзяўчыны стало тое, што канкурсантак журы аглядала "тройкамі". На думку Вольгі, праз гэта не было магчымасці ў поўнай меры раскрыць сябе ў зносінах з журы.

Вольга любіць кнігі і дакументальнае кіно. Фота vk.com.

Вольга любіць кнігі і дакументальнае кіно. Фота vk.com.

Вольга не прайшла ў другі тур, аднак на яе думку, любы ўдзел у конкурсе дае карысны досвед. Гэта магчымасць паглядзець на сябе па-новаму, пабачыць свае слабыя бакі.

– Усе ўдзельніцы былі дастойнымі суперніцамі, – лічыць Вольга. – Хаця б таму, што не пабаяліся прыйсці і паказаць сябе.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце