Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -5° Валожын
Мядзел -4° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
13.02.2018 15:56 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Маладзечанцы на карнавале ў Бразіліі (Фота)

Фота Яўгеніі Прыгодзіч.

У пятніцу, 9 лютага, у Бразіліі распачаўся традыцыйны карнавал. 

Самае сэксуальнае свята свету напоўніла Рыа-дэ-Жанейра вірам фарбаў, музыкі і нястрымнай весялосці.

Здавалася б, а што нам да гэтага ў заснежанай Беларусі? 

А тое, што маладзечанка Яўгенія Прыгодзіч трапіла на гэты карнавал. І падзялілася з чытачамі "Рэгіянальнай газеты" сваімі фотаздымкамі. 

- А ў нас зараз + 35, - пахвалілася Яўгенія. 

Карнавал, бясспрэчна, адзін з самых вядомых сімвалаў Бразіліі. Ён зарадзіўся яшчэ ў эпоху рабства, а да нашага часу стаў міжнародным брэндам. Каб убачыць самы маляўнічы бразільскі карнавал у Рыа-дэ-Жанейра штогод сцякаюцца тысячы гледачоў з усіх куткоў планеты. Для многіх з іх гэта свята становіцца самай незабыўнай падзеяй на ўсё жыццё.

14 галоўных школ самбы з розных раёнаў Рыа-дэ-Жанейра рыхтуюцца да гэтага свята ўвесь год. Кожная з іх дэманструе публіцы цэлы спектакль са складанай харэаграфіяй, вытанчанымі дэкарацыямі і фантастычна прыгожымі касцюмамі. Спецыяльна для карнавала школы самбы замаўляюць новыя самба-кампазіцыі, якія адпавядаюць тэме мерапрыемства гэтага года. Карнавальныя касцюмы таксама павінны цалкам абнаўляцца кожны сезон.

Карнавал у Рыа пачынаецца з абрання Караля і Каралевы, а завяршаецца Самба-парадам шасці лепшых школ самбы і феерверкам. Афіцыйная частка свята праходзіць на Самбадроме - своеасаблівай сумесі адкрытага стадыёна і пешаходнай вуліцы. Школы-ўдзельніцы дэманструюць тут свае карнавальныя платформы, якія падтрымліваюць сваімі нумарамі ад 100 да 200 танцораў. Выступы школ самбы ацэньвае па 10 галоўным катэгорыям аўтарытэтнае журы з 60 суддзяў.

Дарэчы. Да сярэдзіны 1980-х галоўны парад карнавала ў Рыа праходзіў не на Самбодроме, а па адной з цэнтральных гарадскіх трас - авеню Прэзідэнта Варгаса.

Каб далучыцца да шэсця на Самбадроме, дастаткова ўзяць у арэнду касцюм ў адной са школ самба, што ўдзельнічаюць ў у карнавале.

- А яшчэ мы хадзілі на канцэрт мясцовай зоркі, такі бразільскі Макс Корж, ад якога фанацее ўся бразільская моладзь Квіткі на яго выступ каштавалі 130 долараў. Плюс 30 долараў мы заплацілі за паркоўку. На карнавале ўсё яшчэ даражэй. 

У праграму свята ў Рыа ўключаныя вулічныя танцавальныя вечарыны "бандас", парады вулічных музыкаў, начныя канцэрты, а таксама пампезныя карнавальныя балі ў буйных гасцініцах і начных клубах. Самы вядомы баль праходзіць у раскошным гатэлі Copacabana Palace Hotel.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце