Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Грамадства
Мядзел
13.02.2018 17:35 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Сёння памёр краязнаўца з Мядзельшчыны Янка Драўніцкі

Янка Драўніцкі ля свайго дома ў Куцьках, 2016 год

Янка Драўніцкі ля свайго дома ў Куцьках, 2016 год. Фота Аляксандра Манцэвіча.

13 лютага пайшоў з жыцця Іван Пятровіч Драўніцкі. Краязнаўца, настаўнік, педагог…

Нарадзіўся Янка Драўніцкі 6 мая 1932 года ў Гвоздавічах на Пастаўшчыне. У маладосці трапіў на Свіршчыну. Амаль усё жыццё адпрацаваў дырэктарам школы ў Куцьках паблізу Камарова, цяпер Мядзельскі раён.

Нястомны даследчык, аўтар шматлікіх публікацый аб нашым краі.

Яго памятаюць сотні вучняў, якія атрымалі пуцёўку ў свет ад Настаўніка і Педагога. Драўніцкі – настаўнік вышэйшай катэгорыі, выдатнік народнай асветы СССР і БССР. Мае дзяржаўныя ўзнагароды.

Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” выказвае шчырыя спачуванні вернай спадарожніцы жыцця Івана Пятровіча Караліне Мечыславаўне, яго дзецям і ўнукам.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце