Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Спорт
12.02.2018 11:12 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Маладзечанскія міліцыянеры бегалі, каб сабраць грошы для дзяцей з інваліднасцю

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота lifehacker.ru.

Сацыяльна-спартыўная акцыя "Зімовыя бегавыя гульні" прайшла ад 9 да 11 лютага.

Супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС Мікіта Посах і Дзмітры Макатовіч удзельнічалі ў ёй у суботу, 10 лютага. Маладыя людзі бегалі з Маладзечна ў бок Вілейкі.

– Я ўдзельнічаў і мінулы раз, – расказвае Мікіта. – І для здароўя добра, і іншым карысна – чаму ж не паўдзельнічаць. Яшчэ і сябра падцягнуў да справы. Снега было па костачку, так што самі ўяўляеце, бегалася не проста. Дабеглі да знака "Вілейскі раён" і назад У Маладзечна. Атрымалася 23 кіламетры.

У яе межах удзельнікі бегалі ў дапамогу дзяцей з інваліднасцю. Кожны кіламетр, пераадолены на вуліцы ці ў памяшканні, арганізатар перавяла ў рублі, якія накіруе ў дзве маладзечанскія школы-інтэрнаты. Арганізатарам акцыі выступіла адна з буйных кампаній у Беларусі.

Мікіта Посах і Дзмітры Макатовіч. Фота забяспечана Аленай Камісарук.

Мікіта Посах і Дзмітры Макатовіч. Фота забяспечана Аленай Камісарук.

Спартыўны накірунакакцыі адначасова падтрымлівае беларускіх спартсменаў на Зімовых Алімпійскіх гульнях і стымулюе фізічную актыўнасць у халодны час года.

Кожны кіламетр бегуноў-пераможцаў кампанія абяцае перавесці ў два рублі. Удзельнікам трэба было сябе сфатаграфаваць, зрабіць скрыншот зафіксіраванага выніка на фітнес-дадатку і выкласці ў сацсеткі.

Сабраныя сродкі пойдуць Маладзечанскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннямі зроку і Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнату для дзяцей, хворых на скаліёз. Плануецца, што грошы пойдуць на пераабсталяванне стадыёна і прыцягненне дзяцей з інваліднасцю ў паралімпійскі спорт.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце