Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Спорт
12.02.2018 14:51 ,AЎТАР(Ы): pressball.by

Домрачава расказала, чаму прыйшла ў гонцы аж 37-й

Фота sb.by.

Дар'я Домрачава, якая паказала 37-ы вынік у гонцы пераследу на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, падзялілася ўражаннямі ад гонкі.

– Выходзіла на старт, хацела змагацца. На жаль, атрымалася так, як атрымалася. Чацвёртая стральба? Усё ясна і зразумела. Моцны вецер быў дастаткова непрадказальны. Парывы то сціхалі, то зноў аднаўляліся з вялікай сілай. Падчас апошняй стрэльбы як раз быў моцны парыў. Але я ўжо і так разумела, што лідары гонкі адправіліся на дыстанцыю.

Таму вырашыла рызыкнуць: не бачыла сэнсу чакаць. На жаль, рызыка сябе не апраўдала. Застаецца толькі развесці рукамі. Жыццё на гэтым не сканчаецца.

Беларуска Дар'я Домрачава паказала горшы вынік хуткастрэльнасці сярод усіх удзельніц гонкі пераследу на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Золата выйграла немка Лаура Дальмайер, срэбра - у Анастасіі Кузьміной са Славакіі, бронза - у-францужанкі Аніс Бяскон.

Домрачава заняла толькі 37-е месца з шасцю штрафнымі кругамі. У частцы хуткастрэльнасці Дар'я прайграла лідару гонкі Ірэн Кадурыш са Швейцарыі 1.35,2.

Рressball.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце