Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Спорт
14.02.2018 09:55 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Вілейцы пройдуць спаборніцтвы па дартсе. Удзельнічаць можа кожны жадаючы

Фота з сайта surfingbird.ru.

17-18 лютага на другім паверсе басейна “Сатурн” адбудуцца адкрытыя спаборніцтвы па дартсе.

Пра гэта распавёў арганізатар спаборніцтваў Міхаіл Шульжыцкі.

– Гэта не простыя спаборніцтвы, а трохбор’е. Удзельнікі пазмагаюцца ў дыяганалі, раўндзе і мішэнях.

Міхаіл Шульжыцкі распавёў, што ўзнагародзяць пераможцаў у кожным этапе, а галоўны пераможца вызначыцца па выніках усіх трох этапаў.

– На сёння зарэгістраваліся для ўдзелу пакуль толькі шэсць чалавек, аднак заўякі будзем прымаць літаральна да 10 гадзін у суботу.

Зарэгістравацца можна ў басейне, або па тэлефоне 8-044-767-81-09.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце