Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Беларусь
12.02.2018 12:23 ,AЎТАР(Ы): news.tut.by

У Гродне на месцы будаўніцтва гандлёвага цэнтра знайшлі астанкі салдат Другой Сусветнай вайны

Фота news.tut.by.

Астанкі, меркавана, трох салдат, будаўнікі знайшлі днём 11 лютага, калі ўсталёўвалі шумаахоўныя экраны каля будучага гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Усе работы на ўчастку адразу ж прыпынілі, аб знаходцы паведамілі ў міліцыю.

На месца прыехала кіраўніцтва будоўлі, а таксама міліцыянеры, прадстаўнікі Следчага камітэта і судэксперты.

– Парэшткі, а таксама вайсковую амуніцыю знайшлі нашы будаўнікі, калі капалі шурфы для ўстаноўкі шумаахоўных экранаў. Капалі яму пры дапамозе экскаватара, коўш якога і зачапіў парэшткі. Спадзяемся, што пасля ўсіх экспертыз салдат перапахаваюць, а родныя загінуўшых змогуць даведацца пра іх лёс. Эксперты знайшлі ў зямлі адзін з салдацкіх медальёнаў, якія байцы насілі пры сабе ў Вялікую Айчынную вайну. Таму, цалкам магчыма, мы даведаемся, хто менавіта быў тут пахаваны, – распавёў маркетолаг кампаніі Сяргей Іваноў.

На час працы экспертаў работы на дадзеным участку прыпыненыя, але на тэмпах будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра гэта не адаб'ецца.

News.tut.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце