Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Беларусь
13.02.2018 12:40 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

"Кажуць, пасварыўся з дзяўчынай і на яе вачах скокнуў уніз" – што вядома пра смерць студэнта БДУ

Фота atn.ua.

Учора з вакна інтэрната БДУ на вуліцы Кастрычніцкай выпаў хлопец і разбіўся насмерць.

Паводле інфармацыі чытачоў, цела знайшлі каля ўваходу ў будынак.

Вядома, што загінуў Юры Дз. Былы студэнт механіка-матэматычнага факультэта.

Але на сёння хлопец у БДУ не вучыўся. На трэцім курсе ён прыпыніў вучобу, узяў акадэмічны адпачынак.

У інтэрнаце Юры таксама ўжо не жыў.

"Кажуць, што ён прыйшоў да дзяўчыны ў госці. Яны выйшлі на балкон – у нас выхады туды адчыненыя, і там ёсць пакой паміж балконам і пажарнай лесвіцай дзе можна "адасобіцца". Яны пасварыліся і на вачах дзяўчыны хлопец скокнуў уніз", –

кажуць студэнты.

Родам Юры быў з вёскі Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Звычайны хлопец. Актывістам не быў, дэбашырам таксама, кажуць пра яго ў БДУ.

Юрыю было 22 гады.

Следчыя пакуль не агучваюць дакладныя падрабязнасці здарэння.

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце