Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Беларусь
13.02.2018 13:04 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Пачаўся прыём заявак на міжнародны конкурс “ADAMI Медыя Прыз 2018”

Пачаўся прыём заявак на міжнародны конкурс "ADAMI Медыя Прыз за Культурную Разнастайнасць ва Усходняй Еўропе 2018”.

Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе ініцыятывы Forschungsgruppe Modellprojekte e.V., Германія.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца тэлекампаніі, прадзюсарскія кампаніі, незалежныя журналісты, рэжысёры, прадзюсары і іншыя прафесіяналы ў галіне медыя з шасці краін Усходняга Партнёрства ЕС – Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Прэмія ADAMI прысуджаецца за лепшыя тэлевізійныя праграмы і фільмы, а таксама онлайн-праекты, якія датычацца тэм міграцыі, інтэграцыі і этнічнай, рэлігійнай і культурнай разнастайнасці.

Гэта ўнікальная магчымасць для прафесіяналаў у галіне медыя прадставіць свае аўдыё-візуальныя працы на міжнароднай арэне, а таксама пашырыць кантакты з прадстаўнікамі тэлевізійных каналаў. Пераможцы ў кожнай з шасці намінацый ўзнагароджваюцца грашовымі прызамі.

Акрамя асноўных прызоў, кожнаму ўдзельніку конкурсу ADAMI Медыя Прыз 2018 з журналісцкім досведам і валоданнем на працоўным узроўні расійскай, нямецкай ці французскай мовай, даецца магчымасць падаць заяўку на стыпендыю ADAMI для праходжання стажыроўкі на каналах Deutsche Welle (Берлін, Германія), MDR (Лейпцыг, Германія) або ARTE (Страсбург, Францыя).

Прэмія ADAMI Медыя Прыз прысуджаецца ў шасці намінацыях. Калі ласка, азнаёмцеся з рэгламентам да падачы заявак.

Конкурс адкрываецца 1-га лютага 2018 года. Даты заканчэння прыёму заявак:

2018/07/01 для матэрыялаў, апублікаваных паміж 2016.10.11 і 2017.12.31

2018/10/01 для матэрыялаў, апублікаваных паміж 2018.01.01 і 2018.10.01

Прэмія ADAMI Медыя Прыз прысуджаецца ў шасці намінацыях:

1. ADAMI Медыя Прыз у галіне культурна-забаўляльных праграм і фільмаў (ігравыя фарматы)

2. ADAMI Медыя Прыз у галіне інфармацыйных праграм і фільмаў (ігравыя фарматы)

3. ADAMI Медыя Прыз за навінавыя праграмы і неігравыя кароткаметражныя фільмы

4. Малады ADAMI

5. ADAMI Онлайн Прыз за вэб-старонку

6. ADAMI Онлайн Прыз за онлайн-відэа.

Для атрымання дадатковай інфармацыі і падачы заяўкі на ўдзел у конкурсе зайдзіце на сайт www.adamimediaprize.eu

Сесія міжнароднага журы для вызначэння намінантаў і пераможцаў конкурсу адбудзецца ў кастрычніку 2018 у Мінску.

Пераможцы будуць абвешчаныя на гала-цырымоніі ўзнагароджання ў Кішынёве (Малдова) у лістападзе 2018, якая будзе транслявацца па міжнародных тэлеканалах.

ADAMI Медыя Прыз ажыццяўляецца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі і ПроКрэдыт Холдынгу (Германія).

Арганізатары конкурсу чакаюць вашы заяўкі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце