Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -4° Маладзечна
Вілейка -4° Вілейка
Смаргонь -4° Смаргонь
Ашмяны -4° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -4° Астравец
Свет
13.02.2018 09:38 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

Roshen абвясціла манаполію на "Кіеўскі торт"

Фота YouTube.

Кампанія Roshen, заснаваная прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, назвала сябе адзіным уладальнікам усёй серыі гандлёвых марак «Кіеўскі торт».

У заяве адзначана, што гэта сцверджанне падмацоўваецца дзяржаўнымі пасведчаннямі, выдадзенымі ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі.

Акрамя таго, у кампаніі спаслаліся на сацапытанне, вынікі якога паказалі, што 72 адсоткі рэспандэнтаў называюць «Кіеўскі» таварным знакам аднаго з вытворцаў тартоў. У сваю чаргу, пераважная большасць у гэтай долі суадносяць марку з кампаніяй Roshen.

У лютым Roshen падала ў суд да сеткі крам «Ашан» з патрабаваннем спыніць выкарыстоўваць найменне торта.

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце