Стары музей у новым абліччы

Маладзечна, Aўтар: Надзея СТАНКЕВІЧ, 1.12.2009. 11:07

Друкаваць Камэнтарыi (0) Пераслаць на э-адрас

У кастрычніку пачалася рэканструкцыя старога будынка Мінскага абласнога краязнаўчага музея, які знаходзіцца па вуліцы Лібава-Роменскай. Завяршыць рамонт плануецца ў 2011 годзе.

Ігар Харлап і Дзмітры Шарык будуюць дах.

Гэта пабудова стаіць з 1959 года. З таго часу ні разу не было капітальнага рамонту, праводзілі толькі касметычныя. Дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Таіса Лянкевіч расказала, што рамонт у старым памяшканні вырашылі зрабіць пасля таго, як у 2006 годзе музей пераехаў у новы будынак, што знаходзіцца каля кінатэатра  “Радзіма”.

Па яе словах, пасля капітальнага рамонту стары будынак стане філіялам Мінскага абласнога краязнаўчага музея, дзе размесціцца “Музей прыроды”.

- Знешне ён будзе падобны да нашага абласнога, - расказвае Таіса Лянкевіч, - фасад яго таксама плануецца аформіць чырвонымі колерамі.

Змены пройдуць і ўнутры памяшкання. Там зробяць перастаноўку, уцепляць сцены. Памяняюць і вокны - замест старых драўляных уставяць новыя пластыкавыя. Дырэктар кажа, што рамонт праходзіць з мадэрнізацыяй. Каля будынка з'явіцца невялікая прыбудова, дзе размесціцца вентыляцыйная камера (раней такога ў музеі не было).

-  Мяняцца будзе абсалютна ўсё, - гаворыць Таіса Лянкевіч. - Па праектна-будаўнічым каштарысе каля адрамантаванага музея паставяць новую агароджу, з'явіцца стаянка для аўтамабіляў.
Не застанецца без увагі і прылеглая тэрыторыя. Яе засадзяць прыгожымі кустамі, зробяць клумбы.

Цяпер жа ідзе рамонт даху. Замест шыферу кладуць металачарапіцу чырвонага колеру. Па словах Таісы Лянкевіч, на гэты год вобласць выдзеліла на рамонт 120 мільёнаў рублёў.
-  Але гэтых грошай нам не хопіць, - кажа яна, - патрэбныя яшчэ мільёнаў трыццаць. На рамонт, які будзе праводзіцца ў 2010 годзе, нам далі 400 мільёнаў.

Будынкам музея займаецца ЗАТ “Захадпрамбуд”, якое ў 2009 годзе выйграла тэндар на правядзенне рамонту. Завяршыць капітальны рамонт плануецца ў 2011 годзе. Але, як сказала дырэктар музея, усё залежыць ад фінансавання.

Надзея СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Паслаць каментарый


Яшчэ з гэтай рубрыкі

Забудова - Орша – 4:1. Аляксандр Працкевіч. Хет-трык
Трэба быць аптымістамі. Але прагназаваць вынік сустрэчы - дрэнная прыкмета. Каманда выязджае за пабедай. А...

Спорт - Маладзечна, 14.05.2012.6

Дажджы ў Маладзечне... Вул. Багдана Хмяльніцкага (відэа)
Паважаны рыгор,разуй вочы і паглядзі ўважліва вакол.Па ўсяму гораду стаянкі аналагічныя.Людзі прыязжаюць...

Відэа дня - Маладзечна, 17.05.2012.3

“Ды-джэінг – не проста захапленне, а праца на ўсё жыццё...”
отличные ребята! и на их выступлении не заскучаешь. реакция зала просто зашкаливает, сразу чувствуется, что...

Культура - Маладзечна, 17.05.2012.1

Што такое ПЕТУНІЯ:)?
Гэта імя мачахі Гары Потэра, вось.

Грамадства - Сусвет, 17.05.2012.2

Галасаванне

Што такое ПЕТУНІЯ?

Імя жанчыны
Кветка
Моцны спіртны напой
Птушка. Атрад качыных
Мне па барабану
Вынікі|Усе галасаванні


Kурсы валют

EUR 10400

USD 8210

RUB 261.5

Гараскоп

Гараскоп на 4-10 мая

Калі вы хочаце задаць якое-небудзь пытанне аўтарцы гараскопа Марыі Урбановіч, пішыце ў рэдакцыю. Персанальных гараскопаў Марыя Урбановіч не складае.

 

Авен. Агрэсіўнасць і няправільная ацэнка сітуацыі могуць прывесці да ўскладненняў на рабоце ці ў асабістым жыцці. Старайцеся паводзіць сябе настолькі разважна, наколькі гэта наогул магчыма.


Усе знакі задыяка

АРХІЎ
Чытай нас на Twitter
Follow rhby on Twitter
Мы ў сацыяльных сетках