Трэба рабіць

адметнае

Маладзечна, Aўтар: Святлана ЦІШКО, 23.01.2010. 09:09

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Выстава жывапісу і графікі Уладзіміра Тамашэвіча “Імгненні” адкрылася 18 студзеня. Экспазіцыя жывапісу размясцілася ў Палацы культуры, графікі - у цэнтральнай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.

Выстава разлічаная на падрыхтаванага наведніка: не кожны чалавек гатовы да ўспрыняцця інтуітыўнага мастацтва, калі карціну цяжка суаднесці з пейзажам, партрэтам ці нацюрмортам.

“У дадзеным выпадку гэта краявіды, але асэнсаваныя крыху па-іншаму. Такое мастацтва эмацыйнае: яго можна прымаць ці не прымаць, а разумець неабавязкова, - лічыць Уладзімір Тамашэвіч. - Сувенірныя, звыклыя, карцінкі ёсць каму маляваць. Я лічу, што трэба рабіць сваё, адметнае”.

Уладзімір Тамашэвіч працуе хутка: на стварэнне адной карціны, паводле яго слоў, траціць каля двух гадзін. “Галоўнае, каб было відаць майстэрства мастака, а не тое, што ён доўга працаваў”, - лічыць ён.

На выставе прадстаўлены творы, напісаныя на працягу апошніх двух гадоў: “Марозная вёска”, “Веснавая ўзрушанасць”, “Адліга пасярод зімы”, “Блуканне ў лесе”, “Млявасць восені”. Увогуле восені прысвечана шмат карцін. “Гэта самая лепшая пара для мяне - праяўляюцца ўсе пачуцці прыроды, яе насычанасць, драматызм і прыгажосць. Толькі восенню - не вясной”, - кажа Уладзімір Тамашэвіч.

Выставу наведалі іншыя маладзечанскія мастакі. “Творы, прадстаўленыя на выставе, фармалістычныя. Я ў творчасці прытрымліваюся іншага накірунку - рэалістычнага, але і такое мастацтва мае права на жыццё. Я з прыхільнасцю стаўлюся да творчасці Уладзіміра Тамашэвіча. Адзіную толькі заўвагу магу зрабіць. Але гэта мая думка як гледача: добра было б, каб на выставе былі прадстаўленыя творы іншых жанраў, іншага накірунку, - так, па-мойму, было б цікавей. Тым больш, што ва Уладзіміра Тамашэвіча ёсць такія карціны”, - адзначыў у інтэрв'ю “РГ” старэйшы маладзечанскі мастак Кастусь Харашэвіч.

Выстава будзе працаваць да 7 лютага. Уваход вольны.

Святлана ЦІШКО.

Фота Святланы ЦІШКО.

 

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25