Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +15° Маладзечна
Вілейка +15° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +14° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +15° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Хто ёсць хто
Вілейка
1.06.2010 18:18 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Рогач Анатоль

Рогач Анатоль Валянцінавіч.  Краязнаўца, інжынер-энэргетык, дэпутат Вілейскага раённага Савета, майстар спорту па шашках (па перапісцы)  нарадзіўся ў в. Каралеўцы Іжанскага сельскага Савета на Вілейшчыне 1 чэрвеня 1947 года. Памёр 3 сакавіка 2010 года ў Вілейцы.

Скончыў Іжанскую сярэднюю школу. Служыў у Савецкай Арміі. Ад 1967 года працаваў у Вілейскім раёне электрычных сетак (РЭС), дзе прайшоў шлях да кіраўніка прадпрыемства. Узначальваў РЭС з 1988 года. У 1972 годзе скончыў завочна Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.

Анатоль Рогач спалучаў вытворчую і дэпутацкую дзейнасць з краязнаўчай. Ён -- адзін з самых аўтарытэтных даследчыкаў жыцця і творчасці нашых землякоў Адама Гурыновіча, Ігната Ходзькі, Эдварда Жалігоўскага. Анатоль Рогач першым на Вілейшчыне і адным з першых на Беларусі звярнуў увагу на біяграфію аўтара першай украінскай канстытуцыі ураджэнца Касуты ля Вілейкі Піліпа Орліка.

Нядаўна ў Анатоля Рогача з’явілася біяграфічная кніга «Адам Гурыновіч».

Упершыню ў беларускай даследчыцкай літаратуры Анатоль Рогач склаў радавод Адама Гурыновіча, які ўтрымлівае 6 каленаў. У сваёй працы Анатоль Рогач паказвае, што Гурыновіч быў не толькі паэтам, збіраў фальклор, але займаўся гаспадарчымі справамі, падаваў надзеі як інжынер. Рогач даказаў, што Гурыновіч сустракаўся з Францішкам Багушэвічам, якому прысвяціў верш «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею», знаходзіўся ў ліставанні з даследчыкам фальклору Янам Карловічам.

На рахунку Анатоля Валянцінавіча яшчэ шмат іншых адкрыццяў з гісторыі нашага краю. Як толькі выдаваліся нейкія дні адпачынку, ён ехаў у бібліятэкі, архівы і музеі Мінска, Гродна, Вільні. І адтуль заўсёды прыязджаў акрыленым, з папкамі копій дакументаў, якія пралівалі святло на нашу мінуўшчыну.

У рэдакцыі “Рэгіянальнай газеты” ляжыць падрыхтаваны да друку яго змястоўны матэрыял па гісторыі энэргетыкі нашага рэгіёну. На жаль апошнія рэдакцыйныя праўкі мы ўжо ніколі не зможам узгадніць з аўтарам.

Анатоль Рогач – майстар спорту па шашках па перапісцы. Пераможца шматлікіх нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў.

Публікацыі Анатоля Рогача і пра Анатоля Рогача:

Анатоль Рогач. Энэргетык, улюбёны ў Вілейшчыну

Чалавек, якога хапае на ўсё

Першынцы энэргетыкі ў рэгіёне

Тайны муроў Вілейскай турмы

Адкрыццё помніка акадэміку Сілівановічу

Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага

Размова з дзядзькам Капцюгом

Украінцы Беларусі і нашы землякі адкрылі памятны знак нацыянальнаму герою Украіны і ўраджэнцу Вілейшчыны

Помнік Адаму Гурыновічу

 

Анатоль Рогач (справа) у кампаніі з Віталём Кастэнкам. Ля магілы Ігната Ходзькі, Войстам, 2006 год

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце