Пабілі міліцыянераў

Маладзечна, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 26.07.2010. 16:50

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах да двух 20-гадовых маладзечанцаў, якіх абвінавачваюць у збіванні двух міліцыянераў, паведаміў 26 ліпеня ў інтэрв’ю “РГ” следчы раённай пракуратуры Вадзім Шукрынаў.

Па словах Вадзіма Шукрынава, здарэнне адбылося адразу пасля апоўначы 16 ліпеня каля бара “Магніт”. Маладых людзей было больш, чым двое. Астатніх ўдзельнікаў бойкі цяпер шукаюць. Затрыманыя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Супраціўленне міліцыянерам хлопцы аказалі пасля таго, як вартавыя парадку зрабілі заўвагу аднаму з іх за тое, што той у грамадскім месцы спраўляў сваю малую патрэбу. Падчас бойкі маладыя людзі забралі ў аднаго з міліцыянераў гумовую палку.

Справа ўзбуджаная па другой частцы 363 артыкула Крымінальнага кодэкса – “Супраціўленне работніку міліцыі, злучанае з прымяненнем насілля”. Калі справа дойдзе да суда, абвінавачаным пагражае абмежаванне волі тэрмінам да пяці гадоў альбо пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25