Выцягнулі дзевяць тапельцаў

Рэгіён, Aўтар: Сяргей ЗЯНЬКО, 26.07.2010. 16:50

Друкаваць Камэнтары (0) Пераслаць на э-адрас

Дзевяць тапельцаў знайшлі ў рэгіёне ў пятніцу, суботу і нядзелю. У гэтыя тры дні патануўшых не было толькі ў Вілейскім і Ашмянскім раёнах.

Найбольшая колькасць тапельцаў была ў Маладзечанскім і Смаргонскім раёнах – па тры чалавекі ў кожным.

У пятніцу, 23 ліпеня, на возеры ў Насілаве ўтапіўся 21-гадовы хлопец. У суботу не выплыў з вадаёма, што ў вёсцы Белева, 22-гадовы хлопец. Па папярэдніх дадзеных, абодва былі нецвярозыя, расказала ў інтэрв'ю “РГ” памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Таццяна Уліцкая, якая выязджала на месцы здарэнняў. У нядзелю ў сажалцы каля вёскі Яхімоўшчына патануў 45-гадовы рыбак, мясцовы жыхар.

На рацэ Вілія недалёка ад вёскі Хаціловічы Смаргонскага раёна 25 ліпеня каля паловы дзевятай гадзіны раніцы цячэннем да берага прыбіла цела 79-гадовага пенсіянера, які 22 ліпеня плаваў па Віліі на лодцы. У той дзень лодка прыстала да берага без гаспадара.

У нядзелю ў раёне былі яшчэ два тапельцы. Па словах намесніка пракурора Смаргонскага раёна Мікалая Кіндры, у сажалцы ля вёскі Малінавая ўтапіўся 48-гадовы мужчына. А з сажалкі, што каля вёскі Суцькава, недалёка ад ракі Оксны, не выплыў 33-гадовы мужчына.

Па адным чалавеку на вадзе загінулі ў Валожынскім, Мядзельскім і Астравецкім раёнах. Памочнік пракурора Валожынскага раёна Андрэй Жукоўскі расказаў “РГ”, што ў пятніцу на рацэ Заходняя Беразіна каля вёскі Філіпіняты патануў нецвярозы 36-гадовы мужчына. Ён адпачываў на рацэ ў кампаніі сяброў, у заклад скочыў у ваду і не выплыў.

Па словах следчага пракуратуры Мядзельскага раёна Івана Малафея, у возеры Баторына, што каля вёскі Азаркі-Пудавінка, у суботу вечарам патануў 44-гадовы мужчына. Як сведчаць відавочцы, ён быў нецвярозы.

На сажалцы, што каля вёскі Палушы Астравецкага раёна, у суботу адпачывала група маладых людзей. Выпівалі. Адзін з іх, 22-гадовы хлопец, нырнуў і не вынырнуў. Цела з сажалкі даставалі вадалазы, паведаміў “РГ” пракурор раёна Аляксандр Марцінчык.

Сяргей ЗЯНЬКО.

Патануў у Бярэзіне

Небяспечны сезон

Два тапельцы на выхадныя

Спякота. Людзі тонуць

Паслаць камэнтар

Captcha
Яшчэ з гэтай рубрыкі

Першы год з новым правапісам
А што, толькі ў Вілейцы новы правапіс уводзяць?

Акно падзей - Вілейка, 28.08.2010.9

Гісторыю Вілейкі знімуць на плёнку
Имею ввиду ваш комментарий, разумеется.

Культура - Вілейка, 13.08.2010.12

“Дажынкі” і новы духоўны цэнтр Маладзечна
А што з касцёлам зрабілася (на малюнку з кінатэатрам)?

Грамадства - Маладзечна, 1.09.2010.2

Дзяржава не пазбавіцца свецкасці
На мой малазначны погляд, гэты факультатыў - крок назад, у сярэднявечча. Для таго, каб павысіць...

Грамадства - Маладзечна, 30.08.2010.6

Загінуў вадзіцель малакавоза
Опять смерть молодого человека, у каторого все могло быть еще впереди. Одного парня уже не вернуть, а...

Вакол здарэння - Валожын, 30.08.2010.2

Галасаванне

Што варта нарыхтоўваць на зіму?

Бульбу. Бульба - галоўнае для беларуса
Варэнні і кампоты
Агуркі ў слоіках
Дровы
А я кажу - бульбу!
Вынікі|Усе галасаванні

АРХІЎ

Kурсы валют

EUR 3853.47

USD 3015

RUB 98.25